Пытаньні неабазнанага чалавека да шаноўных гісторыкаў

May 12, 2012 11:06

1. Скажыце калі ласка, якая колькасьць супрацоўнікаў НКВД заставалася ў Менску падчас вайны пасьля ўваходу ў горад немцаў?
2. Чым яны тут займаліся?
3. Ці вядомыя факты павешаньня (расстрэлу) НКВД-ыстаў немцамі на Валадарцы?

Загадзя вялікі дзякуй за адказы.

Легіён Найсьвяцейшай Панны Марыі, Незразумелае..., Былое

Leave a comment

Comments 5

kabierac May 12 2012, 09:40:34 UTC
Багі іх ведаюць. Штатныя супрацоўнікі ў асноўным, мяркую, эвакуаваліся, а сексотаў шмат засталося. Іншая рэч, што ў Менску, здаецца, гэтая агентура не перакінулася да немцаў (як гэта бывала ў прыфронтавай зоне), а "залягла на дно" альбо ўлілася ў падпольле - на загад, альбо стыхійна. Брат майго прадзеда па матчынай лініі быў на той час афіцэрам НКВД у Менску, але я нічога ня ведаю пра ягоны лёс у часе вайны. На Валадарцы сьмяротныя прысуды за акупацыяй не выконваліся, наколькі мне вядома. Дужа цікавыя пытаньні.

Reply

emieryka May 12 2012, 20:43:26 UTC
Дзякуй. Гэта адзін чалавек сказаў учора, што ягонага дзядулю - НКВДзіста немцы нібыта павесілі на Валадарцы. Паглыбляцца ў гэтую тэму ў мяне не было магчымасьці, але яна мяне чамусьці ўсхвалявала.

Reply

kabierac May 12 2012, 20:50:42 UTC
Дзесьці маглі павесіць. На Камароўцы разам з Аленай Астроўскай былі павешаныя двое мужчынаў, якія лічацца невядомымі - здаецца, прынамсі аднаго зь іх называлі супрацоўнікам НКВД. Праўда, няясна - ці гэта факт, ці выдумка нямецкай прапаганды.

Reply


kurt_bielarus May 12 2012, 20:20:06 UTC
Там структуры вельмі зьмяніліся. Хіба што па галавах лічыць.

Reply

emieryka May 12 2012, 20:46:10 UTC
Мо' яшчэ будзе магчымасьць сустрэцца з гэтым чалавекам - тады распытаю ў яго больш падрабязна, калі ён толькі сам у курсе.

Reply


Leave a comment

Up