- Ішлі яны - дзень і ноч. І шашою, і дарогамі, з-пад Самацэвіч, з-пад Казінаўкі, з-пад Каляіны - адусюль. Нашы, рускія. Мы ўжо павыходзім, бабы, стаім каля плота. А яны і едуць, і пяхотай, і на машынах, і на конях. Пяюць, смяюцца, а мы плачам - дачакаліся, а не верыцца! Ды горача-горача. Падбягуць яны - "піць!" - просяць. Мы вёдры павыносілі,
(
Read more... )