Разьвітаўшыся з Вільняй прапаную пасунуцца крыху на ўсход - у Друю, якая калісьці знаходзілася ў межах Віленскага ваяводства. Цяпер гэта ў Браслаўскім раёне Віцебскае вобласьці на мяжы з Мёрскім раёнам і з Латвіяй.
Так, мястэчка вельмі маляўнічае. Шкада, што гэтым разам ня меў шмат часу на грунтоўны фотапленэр. Але цешуся ўжо тым, што наогул атрымалася выбрацца туды.
Я там калісьці студэнтам на пленэры тры тыдні пражыў у колішняй польскай школцы. Потым непадалёку на раскопкі езьдзіў восем гадоў, дык таксама часта выбіраўся. А за апошнія шаснаццаць гадоў - толькі другі раз.
Там, вядома, шмат працы ўклалі ў аднову, але праблем дагэтуль хапае. Я чуў, што ў сутарэньнях касьцёла стаіць вада, бо пашкоджаны дрэнаж, у кляштары таксама ёсьць да чаго рукі прыкласьці, і ўсё патрабуе грошай. З перадачай касьцёла ад марыянаў дыяцэзіі пытаньне сродкаў напэўна будзе яшчэ больш складаным. Для невялікага мястэчка гэты комплекс занадта вялікі. Патрэбны нейкі праект сэнсоўнага выкарыстаньня будынкаў, каб пад яго можна было знайсьці грошы. Але дзякуй Богу, сапраўды зроблена нямала. Каб мне дзесьці ў 89 годзе сказалі б, што кляштар будзе выглядаць, як цяпер, то не паверыў бы.
Comments 8
Reply
Reply
Reply
Потым непадалёку на раскопкі езьдзіў восем гадоў, дык таксама часта выбіраўся. А за апошнія шаснаццаць гадоў - толькі другі раз.
Reply
Reply
Reply
Reply
Але дзякуй Богу, сапраўды зроблена нямала. Каб мне дзесьці ў 89 годзе сказалі б, што кляштар будзе выглядаць, як цяпер, то не паверыў бы.
Reply
Leave a comment