У пошуках беларускай фантастыкі

Feb 07, 2010 19:23


Для каго як, а асабіста для мяне стала адкрыццем тое, што сучасная беларуская беларускамоўная фантастыка не толькі існуе, але і выдаецца. Вось адзін з прыкладаў:


Read more... )

Leave a comment

Comments 9

eskimozz March 1 2010, 19:32:59 UTC
Прачытаў гэтую кнігу - "Дзеці Зорак"
Буду казаць тое, што думаю без прыўкрас:
Што сказаць, дызайн вокладкі можа выразна і адрозьніваецца, але нажаль не ў лепшы бок, зроблены вельмі непрафесійна.
Наконт тэкстаў, аповесці даволі слабыя і "зацягнутыя", а "Даліна дзвух поўняў" вельмі нагадала мне адну аповесць Хэнлайна (не хачу нічога казаць, быць можа Аляшкевіч проста пісаў пад уплывам Хэнлайна)
Увогуле тэкстам не хапае дынамікі, руху, дзеі, нажаль шмат паўтораў, пару добрых ідэяў ёсць, але, але...

Reply

alkari_by March 1 2010, 19:57:39 UTC
"Што сказаць, дызайн вокладкі можа выразна і адрозьніваецца, але нажаль не ў лепшы бок, зроблены вельмі непрафесійна."
непрафесійна, так.але з гэтай серыі яна лепшая.калі паглядзець на іншыя - дык там навогул жудасць.

"Наконт тэкстаў, аповесці даволі слабыя і "зацягнутыя", а "Даліна дзвух поўняў" вельмі нагадала мне адну аповесць Хэнлайна (не хачу нічога казаць, быць можа Аляшкевіч проста пісаў пад уплывам Хэнлайна)"
так, на жаль слабавата.ідэі сюжэтаў занадта банальныя.як сказаў адзін мой знаёмы, "звычайная прымітыўная фантастыка".зацягнутымі мне яны не паказаліся, часам нават здзіўляўся, што занадта хутка закончылася;)

"Увогуле тэкстам не хапае дынамікі, руху, дзеі, нажаль шмат паўтораў, пару добрых ідэяў ёсць, але, але..."
а мне здаецца, што не хапае цікавага сюжэту.чамусці калі бачу слабенькі сюжэт, адразу пачынаю параўноўваць з Лук'яненка...і разумею наколькі гэта ўсё слаба...
Але я не шкадую, што аддаў свае кроўныя 10 000 за гэтую кнігу і прачытаў яе.

Reply

eskimozz March 1 2010, 20:08:36 UTC
Раўняцца трэба не на жудасць (гэта я наконт вокладкі) а на добрыя якасныя ўзоры. Заўсёды можна замовіць за невялікія грошы знаёмаму мастаку ці дызайнеру, а калі пашукаць то можна (па дамоўленасці з мастаком) і на халяву які ніць цікавы постмадэрновы малюнак прыдбаць.

Так цікавы сюжэт быць павінен, але гэта толькі палова працы, пасля трэба апрануць гэты сюжэт у якасную тканіну тэксту, "смачнага і цікавага" тэксту. Вось Вы чыталі Станкевіча "Любіць ноч права пацукоў?
Вось калі на такім узроўні будзе нехта пісаць фантастыку па-беларуску, гэта будзе карыстацца посьпехам.

Дарэчы "Мільярд удараў" таго ж Станкевіча можна, мяркую, аднесці да фантастычных твораў. Хачу пачытаць, але пакуль на даходзяць рукі пайсці пашукаць па крамах.

Reply


eskimozz March 1 2010, 19:53:09 UTC
Знайшоў рэцэнзію Данілы Жукоўскага на аповесць Век Вадаліва -- чытаць_рэцэнзію

Reply

eskimozz March 1 2010, 19:54:27 UTC
троху прагартайце - яна на 168 ст.

Reply

alkari_by March 1 2010, 20:06:08 UTC
чытаў...
гэта сумна.

Reply


lidiafederica May 3 2010, 15:50:23 UTC
вітаю!
ці можаш падсказаць, у якім менавіта шодзе апублікаваная кніга Дзеці зорак? У 2009? а ведаеш пра кнігу таксама ад Аляшкевіча, іменем Сіняя заранка. калі была апублікаванай? Вялізьны дзякуй!

Reply

alkari_by May 3 2010, 16:40:46 UTC
"Дзеці зорак" выйшла ў 2009, але творы з яе публікаваліся і раней. Пра "Сінюю заранку" не чуў.

Reply

сіняя заранка = сіняя птушка ext_2352044 December 30 2013, 12:54:26 UTC
Думаю, вы малі на ўвазе кнігу "Сіняя птушка". У інтэрнэце бачыў аўдыёверсію гэтае кнігі.

Reply


Leave a comment

Up