flugilo
Nov 08, 2010 08:53
а 8 гадзіне раніцы прагучаў званок:
-Добры дзень.
-Добрый.
-Куды гэта я трапіў?
-...?
-Гэта Мінск?
-Так.
-Мінск...
слухаўку на тым баку паклалі, а ў мяне засталося ўражанне скончанай размовы, быццам, чалавек менавіта гэта пытанне і хацеў вырашыць.
настрой
flugilo
Nov 07, 2010 20:13
Прачнуцца ад моцнага адчування, што штосьці здарылася, штосьці непапраўнае, штосьці, што, як смерць, не мае вяртання.
Люты жах. Несупыннае хваляванне.
Усё ціха.
Спакойна.
Гэта толькі сон
настрой