Leave a comment

Comments 4

pa1adin August 2 2009, 20:49:17 UTC
Вельмі добра, калі лес побач з хатай. Наша вёска, дзе я адпачываў у дзяцінстве, была побач з лесам, дык я амаль што кожны дзень у гэтым лесе грыбы збіраў. Падабаецца мне прырода. І грыбы таксама :)
А што значыць "Гэты лес быў сасновы - можна маліцца"?

Reply

Гэты лес быў сасновы - можна маліцца :) giacinte August 3 2009, 08:30:05 UTC
Гэта мая парафраза ўступу навелі Караткевіча

http://knihi.com/karatkievic/knihanosy.html

Reply

Re: Гэты лес быў сасновы - можна маліцца :) pa1adin August 3 2009, 11:09:39 UTC
Цікавае меркаванне, дзякуй :) Я вельмі люблю менавіта сасновы лес. Ён такі светлы, у ім лёгка дыхаецца. А бярозавы мне неяк з любоўю мала звязаны, больш з могілкамі. Асацыяцыя яшчэ з дзяцінства. Што не бярозавы лес - то могілкі, і наадварот. Можа, гэта толькі ў мяне так :)

Reply

Re: Гэты лес быў сасновы - можна маліцца :) giacinte August 4 2009, 09:05:27 UTC
"...У сасновым лесе - маліцца, у бярозавым - любіцца" [Караткевіч]; "бо каханьне, як сьмерць - моцнае" [Найвышэйшая Песьня Саламонава 8,6] І кожны, які калі-небудзь сьмяртэльна закахаўся, тое ведае, што для любові ўласнае жыцьцё вельмі лёгка можна пакінуць. А чаму ў лесе бярозавым? Я не ведаю. Могілкі ў бярозавым лесе гэта агульнавядомы вобраз вельмі звычайнай чалавечай рамантычнай рэчаіснасьці. Могілкі ў бярозавым лесе гэта могілкі сьмяртэльна закаханых.

Reply


Leave a comment

Up