Ну, добберы такі нічыво, мілыя) у гэтым тэсьце відаць монстраў не было, каб не траўмаваць насельніцтва. а то абзавуць каго бультэр'ерам, а ў чалавека траўма. бе.
Учора стаю ў краме ў чарзе на касу. Перада мной - сямейная пара. Мужчынка выкладае іхнія пакупкі на стужку, а жонка на яго крычыць - ты дэбіл, як ты выкладаеш, трэба садавіну даставаць апошняй, бо касірка ўсё скіне ў кошык і яна раздушыцца, ты што - зусім дурак??? Я стаю, слухаю гэта й думаю - я бы на месцы прыбіла б такую бабу.
Я так часта думаю, што адна мая знаёмая - дура, што баюсь, што мяне разарве й я ёй аб гэтым прама скажу. Але гэтага рабіць ня варта, таму я вось зараз тут адпішусь, каб мне палягчэла. Жожо маё яна не чытае))
У мяне не атрымалася карцінка, я расстроілася, што я лох і пайшла рабіць манікюр. Пасьля знайшла свой стары-прыстары малюнак і афігела ад яркасьці вобраза й агрэсіўнасьці ліній. Не, ня лох, падумала я й глытнула шчэ кавы.
*** - Паедзеш? - Ну так, зганяю. - Не баішся, што будуць суткі? - Не павінны, думаю. - Ну тады ты сам за сябе адказваеш. - Канешне) А ты - за перадачкі)))