тОркнуло

Mar 30, 2013 18:19


"Белы параход"



Не памятаю на якое наццацігоддзе бацькі падарылі мне аднакасетны магнітафон "Электроніка" і тры касеты да яго. Дзве чыстыя і адну з тагачаснымі эстраднымі хітамі. Дарэчы, касеты былі айчынныя, таму вельмі хутка папсаваліся,

Аднак рамантычны "Белы параход" у выкананні Ю. Антонава паспеў "пазаразіць" марай аб моры-акіяне. І хоць потым я слухала зусім іншую музыку, тая мара засталася. Праўда параход пераўтварыўся ў яхту да якой дадалося белае бунгала на беразе акіяна, ранішнія прагулкі ў белай доўгай сукенцы па пляжу з хлопцам падобным на Кіану Рыўза, Дэнзэла Ўашынгтона і Дзіму Харацьяна разам. Хаця, не.. гэта быў не хлопец, таму фантазійнаму кавалеру тры ў адным было ўжо крыху за трыццаць і кашуля ў яго была таксама белая. В обшчэм, для дзяўчыны, якая інфармацыю пра жыццё атрымлівала з кніг, фільмаў і СМІ - нармальная мара.

Даўно гэта ўсё было...

Паметкі: малюнак, мары

Дякую michalinka!

ЩЕ
Брутальний cover

image Click to view



http://www.youtube.com/watch?v=X0D5jImngW8

ілюструючи френдстрічку, заслушьівая отцов, музика

Previous post Next post
Up