Музычны праект Shuma разам з даследнікамі этнаграфіі
склалі калекцыю традыцыйных сімвалаў Беларусі з тлумачэннямі іх значэння.
Куратарамi праекту сталi Iрына Мазюк, навукоўца, фалькларыст, этнограф, кіраўнік і заснавальнік мужчынскага гурта народных спеваў «Кудмень», дырэктар Веткаўскага музея народнай творчасці Галiна Нячаева i Пятро Цалка, загадчык філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава.
Вось такую навіну пабачыла ў ФБ сваім. Якія ж малайцы гэтыя музыкі. І
Веткаўскі музей я люблю завочна моцным пачуццём, трэба ўжо хутчэй туды выбірацца. А арнаменты якія цудоўныя, нафіг-нафіг кітайскія іерогліфы, даеш беларускі сімвал у кожную хату.
Пабачыць прыгажосць можна
тут.
Выбрала два самых прыгожых на свой густ. Абодва - сімвалы мужчынскага пачатку. І што б гэта значыла?