Паважаныя беларускамоўныя цяжарныя, а таксама будучыя і ўжо дзейныя мамачкі. Хачу аб'яднаць карыснае з прыемным і пахваліцца вам сваёй вялікай працай, якой я займалася больш за год у вольны час. Мне будзе вельмі прыемна, калі як мага больш жанчын і мужчын прачытаюць яе, таму папрашу вашых рэкамендацый :). [Падрабязней...]Гэта артыкул пра Грудное выкормліванне ў Беларускай Вікіпедыі. Ён з'яўляецца самым вялікім артыкулам па тэме сярод ці не ўсіх Вікіпедый і мне думаецца, што гэта, напэўна, самая вялікая і грунтоўная праца па тэме на беларускай мове ў адкрытым доступе ў Сеціве.
У артыкуле разглядаюцца самыя розныя пытанні: ад пачатковых агульных звестак да біялагічных, навуковых, псіхалагічных, эканамічных і сацыяльных аспектаў груднога гадавання, думаецца, што кожны хоць крыху зацікаўлены тэмай знойдзе для сябе нешта цікавае ў ім.
Акрамя таго, мне вельмі прыемна звярнуць вашу ўвагу, што тэкст упрыгожаны старанна і крапатліва падабранымі ілюстрацыямі, якія не проста цудоўна намаляваныя, а і паказваюць вам толькі правільныя спосабы прыкладання дзяцей да грудзей.
Дзякуй тым, хто дачытаў мой допіс да канца, пацікаўцеся таксама і артыкулам.