Турма ў кубе

Jun 16, 2011 11:15



Актывіст Руху “За Свабоду” Мікіта Ліхавід - адзіны з пакараных удзельнікаў Плошчы, хто адмаўляецца называць сябе асуджаным па законе і выконваць правілы “зоны”. За гэта ў Наваполацкай калоніі яго ўжо чацвёрты раз запар (!) цягам двух месяцаў садзяць у штрафны ізалятар.

Мы з вамі жывём у адной вязніцы, у якую Лукашэнка ператварыў Беларусь, а Мікіта Ліхавід цвёрда трымаецца і трывае, ахвяруючы здароўем, у турэмным карцары. Гэта турма ў кубе.

Падтрымаць 21-гадовага хлопца можна лістамі салідарнасці:

211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Выпраўленчая Калонія № 10
Мікіту Ліхавіду

Можна напісаць і тамтэйшай адміністрацыі, якая помсліва ламае маладога беларуса, - нагадаць, што за ўсё давядзецца сплочваць:

211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Начальніку Выпраўленчай Калоніі № 10
Сівоху Аляксандру Мікалаевічу

Ці затэлефанаваць:

прыёмная начальніка: тел./факс (8-02145) 557127
кадравы апарат: тел. (8-02145) 77143, 77130

Previous post Next post
Up