Залессе

Jul 04, 2010 21:31

Вярнулася з Залесся. Так добра я даўно ўжо не адпачывала, была б магчымасць-яшчэ б тыдзень там прасядзела.
Адкрыла для сябе грыбны і ягадны сезон. Няхай і пазнавата, але лепш позна, чым ніколі.
Знайшла ў лесе 5 каласавікоў. Сыраегі не лічацца.

Read more... )

залессе, Агінскі, чарніцы, усе добра

Leave a comment

Comments 18

zmicierbielapol July 4 2010, 18:53:59 UTC
Грыб класны! Ягады збіраць не аматар, а вось грыбы люблю. Спец у гэтым.

ЗЫ. Ніколі не бачыў, каб па грыбы з фоцікам хадзілі))

Reply

i_love_zimbabve July 4 2010, 18:58:47 UTC
А якія любіш найбольш?
Я хацела сядзібу Агінскага пафатаграфаваць. Таму фотаапарат быў з сабой, калі грыбок знайшоўся :)))

Reply

zmicierbielapol July 4 2010, 19:03:52 UTC
Зразумела) А грыбы...класічна люблю белыя, таксама падасінавікі, ліскі, маслёнкі.

Reply

i_love_zimbabve July 4 2010, 19:05:27 UTC
Не, я белыя неяк не надта, можа марынаваныя калі. А вось лісічкі смажаныя веельмі люблю. Наколеш маленькую лісічку на відэлец...эх, смаката

Reply


ziolka July 4 2010, 18:59:33 UTC
А фотку чарнічкі ты рабіла?? Вельмі прыгожа!

Reply

i_love_zimbabve July 4 2010, 19:03:01 UTC
Нее, вось чарнічкі фоткала не я... :( Гэтае фота так, для прыцягвання ўвагі:) Затое грыбочак мой

Reply


(The comment has been removed)

i_love_zimbabve July 4 2010, 19:14:22 UTC
На гэтым мае гаспадарчыя здольнасці не скончваюцца :)))

Reply


paplauskaja July 4 2010, 19:50:26 UTC
здорава :) Залесьсе - райскі куток

Reply

i_love_zimbabve July 4 2010, 20:01:44 UTC
Ой так:) Поўны набор-і рэчка побач,і лес... І схадзіць ёсць куды.

Reply


bihi_puuk July 4 2010, 19:55:53 UTC
А я больш малiну люблю;-)

Reply

i_love_zimbabve July 4 2010, 20:15:04 UTC
Там каб маліну знайсці, трэба добра па лесе пашарыць... Я дык земляніку больш за чарніцы люблю, але чарнічны пірог-гэта саме тое!!! :)))

Reply


Leave a comment

Up