Пскоўскія паазёры

Sep 15, 2010 18:23

Калі коратка - невялікае апісанне антрапалагічных і генетычных даследванняў групы рускага насельніцтва, у святле якіх паходжанне дадзенай групы звязваецца з заходнімі балтамі.


Рускае насельніцтва узбярэжжа Пскоўскага возера ёсць адной з памежных групаовак этнасу ў паўночна-заходняй частцы ягонага арэалу. Гэтаму насельніцтву ўласцівыя дзве асаблівасці: стабільнасць (малая колькасць з'яжджаючых з вёсак) і пэўная ізаляванасць, абумоўленая этнічнымі і геаграфічнымі бар'ерамі. У 1976 г. атрад ленінградскіх і маскоўскіх антраполагаў правёў даследванне найбольш ізаляванай папуляцыі на заходнім узбярэжжы возера. З поўдню тэрыторыя абкружаная паласою дрыгвы на поўначы і ўсходзе выходзіць да Пскоўскага возера, на захадзе мяжуе з Эстоніяй. Насельніцтва 19 вёсак складала 2364 чалавека.

Шматлікім з існуючых зараз вёсак пскоўскага паазёр'я не меней за 400 гадоў. У "Книгах псковского рыбного Сущового Просолного ряду" (1585-1587) названыя вёскі Шэртава (зараз - Шартава), Дубкі, Кулье, Лісья (зараз - Лісья), Сельцы, Ражыцец, Будовіж; у Актах 1652 г. узгаданыя Замошша і Мелдова. Колькасць шлюбаў унутры тэрытарыяльных груповах пскоўскіх паазёраў складае 75-80%, што кажа аб вялікай стабільнасці; адсотак шлюбаў з жыхарамі аддаленых вобласцяў вельмі нізкі. Шлюбныя сувязі пераважаюць з насельніцтвам, што жыве на паўднёвым усходзе ад даследванай тэрыторыі. Паўднёва-усходні накірунак шлюбных сувязяў выяўлены і па архіўных матэрыялах канца XVIII ст. (Пскоўскі архів), і ўлучае ў сабе Ізборскі, Наваржэўскі, Порхаўскі і Астроўскі ўезды.



Марфалагічная характарыстыка рускіх заходняга ўзбярэжжа Пскоўскага возера вельмі сваеасаблівая. Першае, што звяртае на сабе ўвагу - масіўнасць памераў: высокі рост, крупная галава, высокі і шырокі твар. Даўжыня цела (рост) пскоўскіх паазёраў нашмат болей, чым у іншых рускіх групах. Па даўжыне цела пскоўскія паазёры ўваходзяць у межы варыяцый гэтай прыкметы ў насельніцтва Усходняй Прыбалтыкі. Сярэжняя даўжыня цела мужчын-паазёраў - 173.1 см, у латышоў - 172.9 см, у эстонцаў - 173.5 см, у сэту - 172.3 см. Даўжыня цела рускіх г. Калластэ (узбярэжжа Чудскага возера) - 169.1 см, у астатніх рускіх груп, па дадзеных Рускай Антрапалагічнай экспедыцыі - 165.0 см.

Памеры галавы і твару ў пскоўскіх паазёраў маюць скрайне вялікія для рускіх паказчыкі, прыкладна тыя ж, што і ў эстонцаў і латышоў. У сэту твар троху ніжэйшы; у рускіх г. Калластэ - яшчэ ніжэй, хаця і больш высокі, чым у іншых рускіх групах. Характэрная рыса паазёраў - масіўная будова галавы у тваравым і мазгавым аддзелах, такая ж, як у латышоў і эстонцаў; яны, таксама як і рускія Калластэ і сэту, адрозніваюцца больш масіўнымі формамі, чым рускія ў сярэднім. Неабходна адзначыць, што рускія Паўночнага Захаду, асабліва Пскова, усё ж характэрызуюцца больш крупнымі памерамі і масіўнасцю галавы і твару, чым сумарная руская група. Акрамя таго, у пскоўскіх паазёраў адзначаецца вузкі нос. Вузкі нос - характэрная рыса прыбалтыйскага насельніцтва, і латышоў, і эстонцаў.

Рэзкае адрозненне рускіх заходняй часткі ўзбярэжжа Пскоўскага возера ад рускіх больш усходніх рэгіёнаў прыводзіць да думкі, што ў склад паазёраў увайшло насельніцтва іншага антрапалагічнага тыпу. Існуе паданне, што на выспах Пскоўскага возера жылі талабы (альбо талавы), што перасяліліся сюды з заходніх рэгіёнаў пад ціскам Лівонскага ордэну. Назвы з гэтым коранем часта сустракаюцца на выспах і ўзбярэжжы Пскоўскага возера: выспа Талабская і Талабінец, сад Талабскі, які ўзгадваецца ў рэвізскіх казках (Пскоўскі архіў). Уласна Пскоўскае возера зрэдку называюць Талабскім. Мажліва, сапраўды ў пскоўскім паазёр'і і на выспах жылі плямёны талабаў.

Разам з тым ва ўсходняй частцы Латвіі ёсць раён, аб якім вядома што ў сярэднявеччы ён называўся Талавай. У цяперашні час у ім жывуць жыхары гарадоў Валміеры, Смілтэнэ і Цэсіса. Яны характэрызуюцца больш крупнымі памерамі, і ў выніку гэтага бліжэйшыя да групы пскоўскіх паазёраў, чым да сумарнай групы латышоў.

Светлыя валасы ў жыхароў пскоўскага паазёр'я сустракаюцца часцей, чым у іншых рускіх групах, а афарбоўка радужкі вога вельмі светлая. Барада ў паазёраў расце досыць моцна, у той час як рускае насельніцтва паўднёва-заходніх тэрыторый характэрызуецца аслабленым ростам барады і брывоў.

Пскоўскія паазёры характэрызуюцца таксама добра развітым надбрыўям і выступаючымі скуламі. Палажэнне аснавання носа - вельмі важная прыкмета для дадзенага рэгіёну. Насельніцтву Прыбалтыкі ўласцівая частая і моцна выяўленая прыпаднятасць аснавання носа, таксама як і ў пскоўскіх паазёраў. Гэтая прыкмета рэзка адрознівае рускіх узбярэжжа Пскоўскага возера ад іншых рускіх груп Паўночнага Захаду і Сярэдней Расіі.

Блізкае становішча да пскоўскіх паазёраў займае суседняя з імі група сэту, для якіх таксама ўласцівыя светлыя валасы і вочы і моцны рост барады, моцна развітыя надбрыўныя дугі і скулы, дамінаванне паднятых аснаванняў носа над апушчынымі, аднак паазёры пераўзыходзяць сэту па выяўленасці гэтых прыкмет.

Даследванні пскоўскіх паазёраў праводзіліся і па генетычных фактарах крыві. Па ўсіх сістэмах крыві, пскоўскія паазёры адрозніваюцца ад рускіх і дэманструюць зрух у заходнім накірунку. Па сістэмах АВ0 і MN найбліжэйшымі да паазёраў апынуліся насельніцтва паўднёвых рэгіёнаў Літвы (палякі і літоўцы), а таксама латышы з тэрыторыі сярэдневечнай Талавы - тэрыторый, на якіх у мінулым, збольшага, жыло балцкае племя ятвягаў. Суседнія з пскоўскімі паазёрамі ўсходнія эстонцы, сэту і паўночна-усходнія латышы не выяўляюць з імі падабенства, бо характэрызуюцца высокай канцэнтрацыя гена В, у той час як паазёры паказваюць вялікую колькасць гена А. Атрымліваецца, што і па саматычных дадзеных, і па генах крыві пскоўскія паазёры паказваюць падабенства з групамі паўднёвай Прыбалтыкі, а не з непасрэднымі суседзямі - паўднёва-усходнімі эстонцамі.

Вывучэнне косткавых парэшткаў сярэднявечных груп з тэрыторый, мяжуючых з паазёр'ем, паказала, што і ў сярэднявеччы мясцоваму насельніцтву былі бліжэй аддаленыя групы - латгалы Даўгавы і ятвягі. В.В. Сядоў у манаграфіі "Происхождение и ранняя история славян" (1979) дапускае гіпотэзу, шото продкі крывічоў, пазней засяліўшых тэрыторыя цяперашняй Пскоўскай вобласці, пры праходжанні праз раёны Верхняга Панямоння зрушылі сваім рухам частку мясцовага ятвяжскага насельніцтва. У той жа час на засяляемай тэрыторыі жылі плямёны прыбалтыйскага ўсходнефінскага насельніцтва.

Пскоўскія паазёры характэрызуюцца наступным комплексам марфалагічных прыкметаў

1. Высокі рост (173.1), што на 8.1 см вышэй іншых рускіх груп.
2. Масіўная будова галавы ў тваравым і мазгавым аддзелах, доўгая і высокая чэрапная каробка, высокі і шырокі твар.
3. Вузкі выступаючы нос, з перавагай прыпаднятых аснаванняў носа над апушчанымі.
4. Вялікі адсотак светлых валасоў і вачэй, у параўнанні з іншымі рускімі групамі.
5. Моцна развітае надбрыўе, выступаючыя скулы.
6. Моцны рост барады.

У выніку, па саматалагічных прыкметах пскоўскія паазёры выяўляюць падабенства з групамі Прыбалтыкі - носьбітамі заходне-балцкага тыпу, і сфарамаваліся на балцкай аснове.









Узята адсюль
Previous post Next post
Up