http://arche.by/by/page/ideas/10354Як мне падаецца, галоўная праблема Віленшчыны і яе жыхароў (розных нацыянальнасцяў) - нежаданне ісці на кампраміс. Бо мне, напрыклад, цяжка зразумець, што дасць літоўскай дзяржаве тое выкладанне гісторыі і геаграфіі Літвы ў польскіх і рускіх школах па-літоўску, акрамя новых канфліктаў. Гэтак жа сама, як цяжка
(
Read more... )
Comments 5
То бок палякі Літвы --- палякі ўсё-такі выключна паводле культурнай традыцыі, а не "біялагічнага" паходжання?
Reply
Проста трэба разумець, што этнічная і этнаграфічная рэальнасці - гэта не тоесныя паняцці. І часам на адной і той жа этнаграфічнай глебе могуць развівацца (у залежнасці ад соцыякультурнага кантэксту) розныя формы этнічнай самасвядомасці і розныя культурныя традыцыі. Гэта нармальна.
Reply
"...што дасць літоўскай дзяржаве тое выкладанне гісторыі і геаграфіі Літвы ў польскіх і рускіх школах па-літоўску, акрамя новых канфліктаў..."
Скажу, што большасьць вучняў і іх бацькоў да таког ставятся станоўча - яны хочуць добра ведаць літоўскую мову, мець веды і "не выпадаць з кантэксту", калі размова пойдзе пра гісторыю і геаграфію.
Гэта хутчэй палітычнае пытаньне - частка польскамоўных дзеячаў хоча, каб у польскіх школах Літвы гісторыя выкладалася "з польскага пункту гледжання".
Тое самае датычыцца і расейскамоўных школаў. Ёсьць такія, хто больш схільны да погляду на падзеі канца 1930-х - 1950-х, як на "дабравольны ўступ у СССР" і "барацьбу з засеўшымі ў лясах фашыстскімі недабіткамі".
Reply
Reply
Reply
Leave a comment