Шмат беларусаў на праканцы 2016 года атрымалі так званыя "лісты шчасьця" ад падатковай, таму што паводле дэкрэта № 3 яны апынуліся сацыяльнымі ўтрыманцамі, ці прасцей кажучы "дармаедамі". Нейкім бокам гэта тычыцца і мяне... :)
Я зараз назіраю як у інтэрнэце разгортваецца негатыўнае абмеркаванне гэтай тэмы, асуджаючае неканстытуцыйны дэкрэт. Цікава тое, што за поўную адмену дэкрэту выказалісь некаторыя прадстаўнікі ўлады (
вось зварот ад Ганны Канапацкай), а апазіцыйная партыя «Гавары праўду» на чале з кандыдатам у прэзідэнты РБ Таццянай Караткевіч наогул плануе правесці ў Менску
«сход дармаедаў» Зразумела, што наўрад ці з нашай палітычнай сістэмай, дзе ёсць толькі ЁН, хто ведае, "як рабіць правільна", і "што для беларуса добра", а ўсе астатнія павінны выконваць яго наказы, ёсць хоць маленькі адсотак, што дэкрэт будзе скасаваны.
Але ж мне яшчэ будзе цікава сачыць за тым, ці сапраўды праваабаронцы і астатнія "ўладары" будуць змагацца з гэтым дэкрэтам, а не піарыцца і набіраць палітычную вагу на пустым папулізме.
Аднак пагледзім! Можа ўсё і атрымаецца, ў апошні час у краіне ідуць змены, пра якія раней нават нельга было марыць. :)