Тэма, на якую выказаліся ўжо "і жук, і жаба"

Jan 22, 2008 14:04

Не, не пра мітынг прадпрымальнікаў. Я тут пра словы міністра адукацыі Радзькова, які прапанаваў абмяжоўваць доступ да вышэйшай адукацыі, бо зашмат разумных на Беларусі развялося. Пра гэта выказаліся сапраўды многія на мінулым тыдні

Я была напісала артыкул пра гэта таксама. Пачытаць, што я пра гэта думаю, можна тут.

Наконт іншай тэмы, што закранула ( Read more... )

адукацыя, generation.by, Беларусь

Leave a comment

Comments 19

Жадаю канструктыўнага дыялогу. miraslau January 22 2008, 17:45:59 UTC
Тут нават спрачацца няма аб чым, вазьмі любое асяродзьдзе, да каго не звярніся ў Менску - усе маюць вышэйшую адукацыю, тое самае і ў рэгіёнах. Але пры гэтым валодаюць мінімальным мозгам, здольнасьцямі, амбіцыямі... З-за чаго так - я запытаюся? Чаму чалавек-абітурыент падае дакуманты і адразу кажа, што яго гэты накірунак не цікавіць і ўсё роўна я буду працаваць у тым-та і тым-ма кірунку... Я думаю, што і ты, Таня таксама задавалася пытаньнем, што ў тваёй групе робяць 75-90% студэнтаў, "што яны тут робяць ( ... )

Reply

Re: Жадаю канструктыўнага дыялогу. incertezza January 22 2008, 18:54:20 UTC
Напісала шмат :) Але ты сам папрасіў ( ... )

Reply

Re: Жадаю канструктыўнага дыялогу. miraslau January 22 2008, 21:40:13 UTC
Разумееш, мусім усе троху перабудаваць разуменьне шматлікіх рэчаў у сваёй галаве. Адукацыя вышэйшая, яна і мусіць быць вышэйшай, каб больш прыняць сэнс слова, то "элітарнай". Суадносна, яе мусяць мець толькі вельмі малое кола людзей, але суадносна яно мусіць адпавядаць найвышэйшым паказчыкам.

Чамусьці мы ўсе пазабываліся абсалютна пра такую рэч, як сярэдняя адукацыя. У нашых жа вачах яно за доўгі час знівеліравала да ніжняй кропкі прэстыжу. Але паглядзець на Нямеччыну, краіну вялікіх магчымасьцяў і аўтабанаў у ВНУ навучалася толькі 7%... Усе іншыя навучаліся, ці ў каледжах, ці анагах ПТВ.

Скотт Адамс
«Будущее по Дилберту»
(Процветание глупости в XXI веке)
С каждым годом требуется все больше мозгов, чтобы жить в нашем сложном мире. И все больше людей опусткается ниже того, что я называю «планкой некомпетентности», причем совершенно не по своей вине ( ... )

Reply

Re: Жадаю канструктыўнага дыялогу. incertezza January 23 2008, 16:44:06 UTC
Я катэгарычна нязгодная з многімі тваімі тэзамі.

- Адукацыя мусіць быць бясплатная, ці прынамсі цяперашні беларускі варыянт з бюджэтнымі месцамі вельмі нават прымальны, толькі б панізіць плату за небюджэтныя месцы хаця б удвая (у Вене каштуе 350 эўра за сэмэстар) і размеркаваньню надаць характар прапановы, а не прымусу.

- Вышэйшая адукацыя НЯ мусіць быць элітарнай. Ніколі! Не ў 21-м стагодзі! Не ў тым выпадку, калі мы хочам жыць у інфармацыйным грамадзтве і пры дэмакратыі! З гэтым пагаджаецца ўвесь цывілазаваны сьвет!

- Я не магу зразумець, чаму ты абвінавачваеш у нізкіх заробках сваіх аднагрупнікаў, а не дзяржаву, якая стварыла такую эканамічную сыстэму і такі рынак працы.

Наконт цытаты Адамса. Якраз цытата і падцьверджвае неабходнасьць новага сучаснага падыходу да адукацыі, каб яна вучыла людзей не проста, куды на што націснуць, каб запрацавала, а вучыла думаць!

Reply


porkchameleon January 22 2008, 23:08:15 UTC
А ты гонишь.

Радьков сказал (называя три специальности):

...должен быть подготовлен не только по предметам, но и иметь опыт лидера, «например, быть активистом БРСМ»: «В таком случае абитуриент больше подходит при условии наличия необходимых знаний для работы как дипломат, как руководитель».

Ты написала:

мінулы­м ­тыдні міністар адукацыі Беларусі Радзькоў выказаўся, што праблему недахопу працоўных рук на Беларусі хочуць вырашыць проста - ­ дазволіць атрымліваць вышэйшую адукацыю толькі актывістам БРСМ, а ўсіх іншых прымусіць сядзець за партамі ПТВ і вывучаць менш прэстыжныя, але больш зап­атраба­ваныя спэцыяльнасьці. Міністар запэўніў, што «посьпеху можна дабіцца і без вышэйшай адукацыі».

Я чё-то нипонел, кто что скозал на самом деле. Но за оранжывый флах схватилсо, - так, на фсякий случай.

Reply

incertezza January 23 2008, 16:32:55 UTC
пачытай далей, што там у расейскамоўнай крыніцы напісана. У маім артыкуле няма двукосься - я не перадаю дакладныя словы міністра, а абагульняю такім чынам, як я гэта зразумела.

У расейскамоўнай крыніцы напісана пра характарыстыкі на аснове дзейнасьці ў БРСМ і пра адміністрацыйны рэсурс у школах.

Сьцяг на ўсялякі выпадак не адкладай. Мо спатрэбіцца яшчэ :)

Reply

porkchameleon January 23 2008, 16:38:42 UTC
Обобщение очень общее получилось - опасно.

Как не пробовал - такой же вывод (студенты = только БПСМ) на основе источнего (а я его и смотрел) сделать не смог.

Рекомендую стиль акын - что вижу, то и пою. Объективность, беспристрастность, тёплые варежки - всё там.

Reply

incertezza January 23 2008, 17:00:31 UTC
Для мяне даволі ясным зьяўляецца тое, што за першым крокам будзе наступны. Спачатку гэтыя тры спэцыяльнасьці, пасьля ўсе іншыя ( ... )

Reply


mirritil January 24 2008, 08:21:00 UTC
дайце мне дзьве вольныя гадзіны.. даўно ёсьць што сказаць )

Reply


Leave a comment

Up