Рэпартаж пра новыя вяршыні :)

Aug 21, 2008 19:41

Прыезд на вакацыі затрымліваўся і была нагода паехаць у Паўднёвую Тыроль. Правяла там толькі 3 дні, але за гэты час пасьпела паесьці сапраўднай італійскай пасты і піцы, паспрабаваць віно, якім славіцца гэты рэгіён, падняцца ў горы і паплаваць у горным возеры.


Read more... )

фота, Італія, вандроўкі, уражаньні

Leave a comment

Comments 30

blauburgunder руліць! punk72 August 22 2008, 07:50:09 UTC
добрая вандроўка..таксама люблю туды ездзіць..за віном вясною у той самы Эппан, на дошцы пакатацца зімою..ды і канцэртная заля класічнай музыкі ў Бальцана адна з найлепшых на поўначы Італіі..хаця, ведаеш, гэтая іх залішняя "нямеччынасць" у пэўны момант пачынае раздражняць..як цябе "італьяншчына"))..справа звычаеў..наступным разам праедзь на поўдзень яшчэ гадзінку-другую..так і да вероны з венецыяй даедзеш! вось дзе паспрабуеш сапраўднай пасты з піццаю..дарэчы таксама праз тыдзень убачу беларускае поле за вакном..

Reply

Re: blauburgunder руліць! incertezza August 24 2008, 16:28:29 UTC
:) наконт справы звычаяў згодная на ўсе 100!
Я некалі была на Сіцыліі вельмі даўна. Зараз во на поўначы Італіі пабывала. А ў сярэдзіну неяк не атрымлівалася па-нармальнаму заехаць. Так што ўсё ў плянах яшчэ!
Добрай дарогі на Беларусь!

Reply

Re: blauburgunder руліць! punk72 August 25 2008, 12:27:12 UTC
дзякуй..шкада, толькі на пару дзен..пасля назад, дарэчы праз тваю Вену))..

Reply


snegibogatin August 24 2008, 21:19:51 UTC
Интересно описАла и картинки красивые, спасибо :)
Дышать, я думаю, на этой высоте еще есть чем, а вот коленки без подготовки могут запротестовать, это да. Привет героям-покорителям-высот!! ;)

Reply


kyiv_minsk November 18 2008, 23:09:42 UTC
"паесьці сапраўднай італійскай пасты і піцы"

ух пасьмяяўся, дык пасьмяяўся... у бальцана? сапраўднай?
гэта маё ўлюбёнае места, але чаго там няма, таго няма. запомніце, дзеткі, піцца пачынаецца ад рыму й ніжэй, паста-ад падуі й балёньі

Reply

incertezza November 19 2008, 12:07:50 UTC
запомніла. дзякуй за інфармацыю. Але я ела піцу таксама ў Палерма і наколькі памятаю, яна пакінула такія ж уражаньні, як і ў Зюдтыролі - спадабалася. :)

Reply


kyiv_minsk November 18 2008, 23:16:13 UTC
"аўстрыйскае і італійскае насельніцтва ўжываюцца мірна ва ўсім"

нішто сабе мірна! з 1949 па 1989 мінімум адзін тэракт на год. сотні ахвяраў барацьбы за далучэньне да аўстрыі. большасьць лідараў незалежніцкай партыі да цяпер матаюць тэрміны ў турмах. дый сёньня, як вы пры пэўнай назіральнасьці маглі заўважыць, мясцовыя немцы не вылучаюцца вялікім каханьнем да італьянафонаў (чаго вартая заўвага пра некваліфікаваных працаўнікоў з поўдня італіі і г.д.)

Reply

incertezza November 19 2008, 12:08:54 UTC
пра гэта ня чула. я ў сябра спэцыяльна пыталася пра тое, як ужываюцца дзьве нацыянальнасьці, але пра тэракты нічога не чула.

Reply

kyiv_minsk November 19 2008, 12:17:36 UTC
так, сёньня гэта старанна хаваюць-байка пра "мірнае сужыцьцё" патрэбная дзеля турыстаў. але ніхто не гарантуе, што гэта прайшло назаўжды. невялікае паслабленьне, няўвага, крыза-і зноў пачнецца невядома што. гэта як парахавая бочка. тыроль заўжды славіўся нецярпімасьцю-узгадайма "тырольскую разьню" жыдоў у сярэднявеччы ці паходжаньне вялікае часткі нацыстоўскіх злачынцаў.

для мяне заўжды было загадка-як у гэтым выраі можа зьявіцца гэтулькі адмарозкаў?

http://en.wikipedia.org/wiki/History_of_Alto_Adige-South_Tyrol

"Terrorists carried out 361 attacks with explosives, guns and land mines, between 1956 and 1988"

Reply


kyiv_minsk November 18 2008, 23:18:17 UTC
“удар італьяншчыны”. ух гэтыя германскія стэрэатыпы!

ня ведаю які там удар, але пасьля вэроны, трэнта й бальцана, скажам, інсбрук падаецца сьмярдзючым, непрыгожым, вельмі савецкім горадам. што ўжо казаць пра людзей.

Reply

incertezza November 19 2008, 12:10:32 UTC
пра густы не спрачаюцца. не вядзіцеся на адмоўны суфікс "-шчына". Мне Італія, італійцы і італьяншчына падабаецца.

Reply

kyiv_minsk November 19 2008, 12:21:35 UTC
так, але йшлося пра няслушныя асацыяцыі зь італіяй. звычайна ў нямецкамоўных краінах яна асацыюецца з нязручнасьцю, ненадзейнасьцю, брудам.

ня можа быць нічога больш несправялівага за гэта. дызайн, у тым і дызайн гарадзкога асяродзьдзя й грамадзкіх мейсцаў-вынаходніцтва італьянскае. яны й дагэтуль лідары.

а дзяржава й праўда кепска функцыянуе. толькі гэта не зусім датычыць аўтаномных рэгіёнаў на Поўначы.

Reply


Leave a comment

Up