(Untitled)

Feb 20, 2009 10:37

Дранікі я ўжо гатавала. Але так як я тут прадстаўляю не толькі саму беларусь, але і ўвесь рэгіён, то зараз уражаная дранікамі публіка патрабуе паспрабаваць боршч... Мне пакуль не прыходзілася гатаваць боршч у жыцьці, таму парады прымаюцца. Галоўная праблема тут у тым, што боршч мусіць быць вегетарыянскі, таму мясны булён не падыйдзе. І як захаваць ( Read more... )

пытаньне

Leave a comment

Comments 14

pieczanko February 20 2009, 16:07:29 UTC
люблю гатаваць боршч! некаторыя кухары падсмажваюць нацёрты бурак з морквай на патэльні ў алеі. каб боршч не згубіў насычанага колеру, у булён дадаецца трохі воцату -- на вялікі рондаль (каля 5 л) недзе 1 ст.лыжка, на меншы (3-4 л) -- чайная лыжка. воцат дадацца адразу ўсьлед за буракамі. добра да яго пасуе сумесь перцаў, лаўруша і сушаныя травы -- трохі праванскай, а таксама пятрушка.

Reply

incertezza February 21 2009, 19:30:53 UTC
дзякуй за параду. скарысталася! Здаецца на арыгінал па смаку падобна было і наагул смачна! :)

Reply


punk72 February 20 2009, 16:23:09 UTC
галоўнае у кулінарыі - інстынкт! інстынкт узмацняецца, калі кулінар не цураецца у працэсе келіха добрага віна..гледзячы на дранікі, упэўнены у цябе усе атрымаецца!

Reply

incertezza February 21 2009, 19:31:19 UTC
:) дзякуй за давер! Сапраўды, усё атрымалася!

Reply


(The comment has been removed)

incertezza February 21 2009, 19:32:27 UTC
тут вось толькі фота выклала, дык кажуць, што на дранікі не падобна. а вы кажаце - відэа. Зусім закрытыкуюць мае рэцэпты!!!

Reply


parteigenosse February 20 2009, 19:23:58 UTC
Нешта твае дранікі дужа на аладкі падобныя.

Reply

incertezza February 21 2009, 19:33:31 UTC
проста калі смажаш іх напрацягу 1,5 гадзінаў, то пачынаеш экспэрэментаваць з формай для разнастайнасьці

Reply

напрацягу 1,5 гадзінаў parteigenosse February 21 2009, 21:15:40 UTC
Табе трэба было полк салдатаў накарміць? :)

Reply


bezymov February 20 2009, 21:08:55 UTC
ага, і нават дранікі віном паліваліся)

Reply

incertezza February 21 2009, 19:33:46 UTC
уххх, як смачна было :)

Reply


Leave a comment

Up