Консульства Ізраіля ў Марсэлі эвакуіравана ў сувязі з папярэджаннем аб бомбе

Sep 20, 2011 11:33



Консульства Ізраіля ў Марсэлі было эвакуявана сёння раніцай пасля атрымання папярэджання аб бомбе і выяўлення побач з консульствам падазронага аўтамабіля.

У 8:20 па мясцовым часе ў паліцыю патэлефанаваў невядомы і заявіў, што ў будынку консульства закладзена бомба.

Паліцыянты прачасалі мясцовасць і ў аўтафургоне выявілі скороварку, з якой выходзілі электрычныя правады.

Консульства Ізраіля было ачэплена, і аўтамабілем заняліся сапёры.

Le Figaro / Zman.com

Previous post Next post
Up