Фронтовики и инвалиды

Jul 15, 2024 16:15


      Продолжая военную тему, в 2015 г. в Институте истории была защищена диссертация И.А. Марцинкевича "Социальное обеспечение инвалидов и участников Великой Отечественной войны в БССР (1943-1956 гг.)". Интересными показались сведения о числе поставленных на учет фронтовиков и инвалидов войны.     

Працэс падліку інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны пачаўся з 1944 г. Першапачатковай мэтай правядзення ўліку з’яўлялася высвятленне агульнай колькасці дэмабілізаваных франтавікоў. Па меры ўдакладнення іх колькасць узрастала і да 1 чэрвеня 1946 г. дасягнула 277 949 чалавек. Сістэма збору звестак аб колькасным складзе, навучанні і працаўладкаванні інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны будавалася па прынцыпе прадастаўлення дадзеных з ніжэйшых у вышэйшыя інстанцыі, дзе фарміраваліся зводныя ведамасці па раёнах і з агульнай колькасцю па абласцях.
      Падлік дэмабілізаваных інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны быў завершаны аддзеламі сацыяльнага забеспячэння БССР да канца 1946 г. Павелічэнне колькасці былых франтавікоў, якое фіксавалі сабесы ў 1945 г. - верасні 1946 г., дасягнула свайго максімуму ў кастрычніку 1946 г. і склала 90 622 чалавек.
        Да канца 1940-х − пачатку 1950-х гг. пераважная колькасць інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны была забяспечана жыллём.
        Па меры вяртання сялян-франтавікоў на ранейшыя месцы жыхарства ўзнікала ўсё больш цяжкасцей у задавальненні іх надзённа-бытавых патрэб, галоўнымі сярод якіх
былі забеспячэнне адзеннем, абуткам і прадуктамі харчавання. Нярэдка франтавікі-інваліды з вёскі выказвалі жаданне працаваць ў раённых цэнтрах, што было вельмі складана задаволіць па прычыне адсутнасці жылплошчы, дзе можна было б іх размясціць. У выніку былыя франтавікі не толькі не маглі працаўладкавацца, але і былі вымушаны шукаць месца часовага пражывання ў родных ці знаёмых. Вырашэнне жыллёвага забеспячэння стрымлівалася як абыякавым стаўленнем ўлады да праблемы, так і аддаленасцю вёсак ад
будаўнічых прадпрыемстваў і арганізацый, недахопам грашовых і транспартных сродкаў, рабочай сілы. Негатыўнай праявай першых пасляваенных гадоў на вёсцы
з’яўлялася нямэтавае размеркаванне прадуктаў харчавання і тавараў першай неабходнасці, нізкім заставаўся ўзровень аказання медыцынскіх паслуг.
      Адной з важных форм, праз якую ажыццяўляліся сацыяльныя мерапрыемствы ў дачыненні да інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, з’яўляліся касы калгаснай узаемадапамогі. Стварэнне падобнай мадэлі сацыяльнага забеспячэння на тэрыторыі Заходняй Беларусі не было магчымым, паколькі ў гэтым рэгіёне не была праведзена масавая калектывізацыі. Жыллёвая праблема вырашалася ў тым ліку за кошт перадачы ў карыстанне былым франтавікам прыватных дамоў і гаспадарчых пабудоў, якія былі пакінуты
жыхарамі Заходняй Беларусі пры эміграцыі ў Польшчу, а таксама за кошт выдзялення зямельных надзелаў пад будаўніцтва. Гэта спрыяла частковаму вырашэнню жыллёвай праблемы дэмабілізаваных. Аднак перадача дамоў нярэдка праходзіла з парушэннямі.
          Рэалізацыя мерапрыемстваў па сацыяльным забеспячэнні інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны была ўскладзена на Наркамат сацыяльнага забеспячэння БССР і адбывалася па наступных асноўных напрамках: вырашэнне жыллёвых праблем, працаўладкаванне і працоўнае навучанне, медыцынскае абслугоўванне, прадастаўленне льгот, грашовых выплат і матэрыяльных дапамог, пенсійнае забеспячэнне.
        У выніку да 1956 г. у БССР была закладзена частка агульнай савецкай сістэмы медыцынскага забеспячэння інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, якая ўключала ў сябе шэраг разнастайных мер па паляпшэнні становішча былых абаронцаў радзімы і аказання ім разнастайнай дапамогі.

фронтовики, БССР, Великая Отечественная война

Previous post Next post
Up