Знайшоў цікавую навіну!) Слонім, той самы мой Слонім, трапіў у японскую анімэшачку. І гэта ня проста ўспамін аб назве горада, але і дзеянне адбываецца ў Слоніме. І рэальныя дамы, і наша сінагога, і цэнтр, толькі вось замест леніна нейкага другога мужыка паставілі)
На первым жа кадры ўсё дасканала намалявана. І гатэль, з левага боку, такой жа і такога ж колеру, і царква, і ленін)) Нават ліхтарыкі тыя ж!
Ленін трохі змяніўся :D
Нажаль, японцы ня ведаюць, што Поліцыю мы перанеслі 2 гады таму ў другое месца. Але вось сама забудова намалявана вельмі і вельмі дакладна. А з правага боку, у далечыні, бачна старую пошту.
Да і сінагога ўжо не та))
Падчас серыі, у самой сінагозе адбываецца адна з боек, але вось ўнутры там вельмі прыбрана. Насамрэч там жывуць бамжы, сцуль алкашы ды бабулькі з рынка
Але вось тут, нажаль, не дасканала. У нас няма ларочка ВіноВодкаПіва каля рынка :D
А тут цэнтр горада - вул. Першамайская
Вось яшчэ адна вельмі прыкольная дасканаласць! У цэнтры стаіць надабудованая брама касцёла Бернардынцаў. І таму пакуль яна не дабудавана, усе уваходзяць ў касцёл каля той брамы. У мульце намалявалі той уваход, але трохі прыбраўшы, насамрэч ён не такі прыгожы :)
Такія вось прыкольчыкі. Вельмі прыемна на родны горад паглядзець, нават у анімэ.