Файныя фоткі, чаму хоць пару слоў не напісалі, як езьдзілі, самі ці па пуцёўцы ад турфірмы, ці лёгка падарожнічаць па краіне, маршруткі ўсялякія як часта бегаюць, я мо ўлетку зьбіраюся туды падацца, таму хаця б мінімальная інфа была б карыснай:)
Дзякую. Жытло замаўлялі на booking.com, гэта быў гасцёвы дом на некалькі нумароў недалёка ад наберажнай (калі што, магу даць кантакты). Снедалі ў кафэшках, кожны дзень у новай, бо іх там шмат. Углыб краіны не падарожнічалі, бо добра было і на моры. Хоць прапановаў экскурсій шмат было: на возера з рыбалкай, у манастыр Астрог, у сталіцу Чарнагорыі і нават у Сербію і ў Албанію. Па ўзбярэжжу цягнецца шаша, па якой ходзяць маршруткі дзесці раз на 20 хвілін. Кошт квітка 1-2 эўра. Будва - вельмі файны горад. Самы старажытны з тых, у якіх я бываў. Гэта была яшчэ грэцкая калонія.
Comments 3
Reply
Reply
Reply
Leave a comment