між тым на выходных з'ездзілі у вандроўку: Сынкавічы - краснасельскія кар'еры - Рось - Дубаўцы - Волпа - Масты - Вялікая Рагозіца
на дзіва, гэтым разам абышлося без гэтак упадабанага намі трэша-угара-садаміі, быць можа таму, што мы знайшлі ў гэты раз ахвяраў з машынаю, дзеля здзяйснення нашых вар'яцкіх планаў...
паміж цэнтрапалеглымі кар'ерамі і Менскам трапляюцца Сынкавічы, якія мы не змаглі прамінуць, няхай і адведалі іх мінулым годам
у гэтым годзе з царквы цалкам зніклі рыштаванні, што хавалі яе у мінулым. Што праўда прыбудова з - авохці! - цыбулінай нікуды знікаць не збіраецца
Ранак ухутаўся туманамі, таму нябёсаў-белай-дзюркі, аб'екта ятрай крытыкі фатаграфічнага генія
devochka_aliska было аніяк не пазбегнуць, але нам, бедным мяшчанам з гаўнамыльніцамі, і проста "архітэктуру" (-тэкстуру) пафоткаць ужо за шчасце
Далей нас ужо нічога не магло стрымаць на шляху да кар'ераў, апрача цяжкасцяў іх знаходжання)
падманлівы спакой бірузовае вады кар'ераў, насамрэч аточаны адам-і-ізраілем цэментнага заводу
Усё гэта грукога топача і скуголіць. А атмасфера прыемна была пацешыла аматараў Сайлэнт Хіла, прапануя патрабавальным вачам і лёгкім мільёны часцінак раздражняючай крэйды, такую "уууууу" смугу і брудна-белы налёт наогул паўсюль, улучна з вашым адзеннем
Зрэшты аматарскае захапленне індастрыялам і прыхаваныя душы лудыстаў змог прымірыць народжаны там жа міф, пра тое, што завод насамрэч вырабляе хмары, бо было апошніх у той момант да халеры, віселі нізка, і абсалютна зліваліся с дымам з труб заводу
Дарэчы, апрача таго, што ўвогуле на кар'еры зараз якбэ нельга, "бо крэйда башка патрапіць...", без машыны туды ўвогуле сунуцца не раю - бо ж, шлях да... пралягае па аццкай дарозе з крэйды і "я на самазвале і таму мне ўсё можна"
Але, зрэшты высілкі вартыя таго, бо ў шчаслівым канцы перад вамі развінаецца во гэта:
малюнак толькі часам псуюць "адпачываючыя" з шансоньчыкам, і "ух бля ..." купаннем
Далей была Рось
з яе няшным дамком
нажаль унутры гэтая ўсё цалкам разбурана і ў пануе гармідар
і дамок, і Касцёл
з ягонай цікавай увагнутай званіцай
бачылі ўжо
ў мінулым годзе. Але ў гэты раз нас чакаў бонус у выглядзе ксяндза, які адразу схапіў нас пад локцікі і ўчыніў прыязны допыт "адкуль прыехалі, якое веры..."
кароткі перапынак на Дубаўцы
і вось мы ўжо ў Волпе
Нажаль, слынны алтар, ячшэ болей старажытны за сам касцёл зараз (і ужо 3 гады як) у паўразабраным стане
Затое ксёндз да якога мы палезлі грукацца, бо ж "блін ехалі ажно з Менску, а касцёл зачынены", паказаў нам ягоны часткі
- упадабаў нешта апошнім часам крыжы фоткаць:
У Мастах - о дзіва! - самае цікавае акурат мост:
калывае, рыпіць - усё як трэба
між тым самы вялікі падвесны ў Беларусі
Апошні пункт маршрута - Вялікая Рагозіца
вельмі незвычайны сваёй аскетычнасцю і суровасцю для Беларусі касцёл
шкада толькі што звыш-смачных (як падалося мінулым разам на галодны страўнік) буцікаў з Ваўкавыскага вакзалу не змаглі пачаставаць, прынамсі для верыфікацыі