Як і любая беларуская вёска Парыж пачынацца з крыжа:
Пакрочым жа знакамітымі парыжскімі вулачкамі да ягоных славутасцяў:
парыжскіх музеяў,
знакамітых парыжскіх храмаў,
разглядаючы шматлікія гарадскія помнікі,
выйдзем нарэшце да галоўнай мэты любой вандроўкі па Парыжу - ягонай славутай эйфелевай вежы
яна апынулася крышачку меншай за расповяды - але ж, як не прабачыць лёгкую ману ад захопленых турыстаў...
а вось і славутыя парыжскія буцікі
аднак, як і любы іншы горад, Парыж не будзе сабой без сваіх жыхароў - парыжан
такіх выкшталцоных
і крыху дэкадэнцкіх парыжан
Вам кажуць, што Парыж - гэта папса? што там пабывалі да вас плоймы турыстаў і нічога новага там ужо не пабачыць - не давайце веры гэтым манюкам! Усяго толькі якая гадзіна - і мы знайшлі цікавосткі, што не пазначыны ў ніводным даведніку.
вось, да прыкладу:
Парыжская сельская бібліятэка:
ці "ААТ Парыж - агра"
і, вядома ж, парыжскі дом культуры:
хіба ж слынная парыжская культура не годная гэтага зграбнага будынка?
і вось даядаючы ўяўны круасан мы сыходзім з Парыжу
апошні погляд на краявіды парыжскіх прадмесцяў
і далей - насустрач іншым французскім беларускім цікавосткам