Карыстальнікі наогул вельмі рэдка чытаюць ліцэнзіі (EULA) падчас інсталяцыі праграмаў. Але ў выпадку Хрома - варта, бо там напісана, чаму карыстацца гэтым браўзэрам НІКОЛІ НЯ ТРЭБА.
Цытата з пункту 11.1 EULA браўзэра Google Chrome:
"Перадаючы, публікуючы альбо адлюстроўваючы змест, Карыстальнік перадае Гугл пастаянную, неадменную, сапраўдную ва ўсім свеце бясплатную і невыключную ліцэнзію на рэпрадукцыю, адаптацыю, мадыфікацыю, пераклады, публікацыю, публічнае адлюстраванне і распаўсюджванне ўсялякага Зместу перададзенага пры дапамозе Услугі (чытай браўзэра) альбо пры яго пасярэдніцтве".
А азначае гэта, шаноўныя, што КОЖНЫ змест Вашага прыватнага блога, фота, каментароў на форумах ці любая іншая інфармацыя з Вашага прыватнага жыцця, якая з'явілася ў акенцы Chrome, за Вашаю ўласнаю згодаю будзе назаўсёды станавіцца прыватнай маёмасцю транснацыянальнай карпарацыі Гугл. Гэта ўжо нават не Оруэлл, гэта поўны піпец! Так што дзякуй вялікі за ТАКІ броўзэр, я застаюся з Файэрфоксам. А аптымістам - жадаю поспехаў у санкцыянаваным эксгібіцыянізме.
upd:
Гугл хуценька пафіксіў тэкст ліцэнзіі броўзэра Хром як толькі пачалася хваля незадавальнення сярод інтэрнаўтаў. Падрабязнасці -
тут: