На ночы музеяў у музеі імя Якуба Коласа выступіла студэнцкае этнаграфічнае таварыства і гурт “Горынь”. Яны заспявалі некалькі Юр’яўскіх песен, завялі карагоды, пагулялі ў гульні, а затым прадэманстравалі частку вясельнай абраднасці. Для апранання маладоў запрасілі з гледачоў выпадковую дзяўчыну. І было дзіва, як за невялікі кавалак часу дзяўчына пераўвасобілася, першыя яе ўсмешкі змяніліся сурёзным тварам, і здавалася з вачэй у любы момант маглі паліца слёзы. Падаецца, дзяўчына праніклася станам маладой.
Некалькі фотаздымкаў з імпрэзы.
.
.
.
.
.
.
.
.
.