Дзённік назіральніка. Госці (чацвер)

Dec 18, 2010 14:37

http://janych-1990.livejournal.com/58302.html - Дзённік Назіральніка. Участак (аўторак-серада)

Калі першыя два дні праходзілі даволі спакойна, то пачынаючы з чацьвярга стала весела. Зраніцы, як толькі наш УВК адкрыўся, і камісія і мы сутыкнуліся з юрыдычнай дылемай: прыйшла жанчына з дома па адрасе Рэвалюцыйная 26 (тыя, хто ведае, што зараз адбываецца ў Гістарычным цэнтру Менска, можа здагадацца, пра што ідзе гаворка). Дом адзялілі ў сувязі з рэканструкцыяй, але адна сям’я не хоча з’язжаць і судзіцца з Мінгарвыканкамам. Але справа не ў гэтым. Гэтага дома няма ўвогуле ў спісе выбаршчыкаў. Адпаведна, яны не ведаюць ці могуць яны галасаваць. І што самае цікавае, і мы не ведаем. Доўга думалі. Нарэшце, вырашылі запрасіць іх проста дзевятнаццатага, а за гэты час прыдумаць што-небудзь. Праз пару гадзін у нас з’явіўся яшчэ адзін госць, малады чалавек з фоцікам у палесцінцы. Прадставіўся блогерам (напэўна, гэта павінна было ўразіць жанчын з камісіі, але гэтага не адбылося ;-)). Папрасіў сфоткаць урну. Канешне, яму не дазволілі. Дык гэты шасік (абставіны не дазваляюць выразіцца дакладней) ужо на выхадзе раптам сфоткаў усю камісію разам з назіральнікамі (то біш з намі). Дзякуй богу дзяжурны міліцыянт перасек супрацьпраўныя дзеянні хлопца і затрымаў яго ;-) Патлумацыць свае дзеянні хлапец не змог ;-) Падумалі-падумалі і адпусцілі. Наступнымі гасцямі былі не хто-небудзь, а прадстаўнікі АБСЕ. Справа ў чым: памяшканне ўчастка адчыняецца нашмат раней чым сам участак, бо гэта яшчэ і настаўніцкая і бухгалтэрыя. І калега зраніцы патэлефанаваў у штаб-кватэру АБСЕ і выклікаў інспекцыю. Праўда, інспекцыя пад'ехала падчас абеду, калі на ўчастку нікога, акрамя міліцыянта не было. Прыйшлі, пацалавалі прабой і паехалі дамой. ;-) Але праз паўгадзіны на ўчастак патэлефанавалі і папярэдзілі, што на падлік галасоў прыедзе цэлая дэлегацыя ў складзе дэлегатаў АБСЕ, перакладчыкаў і іншых шышак. Таксама высветліўся гэты прыкол пра 10 назіральнікаў ад БРСМ і "Белай Русі" на кожным участку. Яны проста прыходзяць, рэгіструюцца, сыходзяць і ўсё. Больш аб іх нічога не чутна. Весялуха пачынаецца.

Таксама ёсць гісторыі пр прымусовае галасаванне і ўброс бюлетэней на іншых участках, але пра іх пазней. Працяг будзе.

палітыка, выбары-2010, Беларусь

Previous post Next post
Up