***

Mar 12, 2014 19:23

вырасце трава
і траву адшукае раса

вырасцем мы
і нас адшукаюць слёзы
цярновыя і палыновыя
самотныя і радасныя
цёплыя і сцюдзёныя

і праз слёзы мы ўбачым свет
белы і чорны
зямны і нябесны
шчаслівы і пякельны

але вырасце зноўку раса
і траву адшукае раса

і вырастуць нашы дзеці


Read more... )

Leave a comment

Comments 3

aj_na March 13 2014, 08:23:29 UTC
А чыё гэта? (Верш)
З бабуляй усё добра?

Reply

jonatte March 13 2014, 08:52:53 UTC
Анатоля Сыса. Ён і так быў любімым, але зараз нейкае сысаўскае абвастрэнне ) У мяне наогул па ходу з'яўляецца мара: калі-небудзь дарасці да таго, каб зрабіць такую кніжку-дзённік з маімі фотаздымкамі і ягонымі вершамі. Гэта, канечне, гучна будзе сказана, але ў мяне адчуванне, што я магу палову яго вершаў на свой капыл праілюстраваць. саманадзейная, да.
З бабуляй усё па-ранейшаму.
(напішы колькі літар пра Рому калі будзе час)

Reply

aj_na March 13 2014, 18:02:43 UTC
Да, ён магутны, Сыс. Мара прыукрасная. Рабі кніжку пакуль тут-тут ніразу не саманадзеяна :)
Пра Рому напішу.

Reply


Leave a comment

Up