Цяжка ў мяне з часам, каб дабрацца да кампа і нейкую нататку пакінуць. Але разумею, што ўжо пачынаю забываць дэталі.
На дзіва, у памяці чотка адпячатаўся момант, калі прачнулася ў цёмным калідоры на качалцы пасля наркозу. Неяк кіношна момант адчуваўся. Праз пэўны час праходзіла міма медсястра і заўважыла, што я прачнулася. Мяне пакацілі ў палату.
У палаце ўжо ляжалі 3 дзяўчынкі. Мяне з каталкі пераклалі на ложак. Была ноч, у раёне 3-х гадзін. Але дзяўчаты не спалі. Я распачала камунікацыю і папрасіла падаць мне воду, бо мяне папрасілі не ўставаць да прыходу медсястры. На што дзяўчаты сказалі, што нельга піць пасля наркозу. Дзяўчынка побач са мной паспрабавала патэлефанаваць медсястры, каб удакладніць гэтае пытанне, але тая не адказала. На пасту яе не было, каб спраўдзіць. Так я праляжала да 5 ранку, бо мяне моцна сушыла і я не магла паснуць. Пасля прыйшла медсястра (піць воду мне, аказваецца можна было) і павяла мяне ў адной сарочцы ў іншы канец нашага пралёту па цёмнаму карыдору. Мяне трэсла ад азнобу і я ледзь ішла. Ніколі не адчувала сябе такой развалюхай, як у той момант. Мне трэба было самастойна прыняць душ пад кантролем медсястры і не згубіць прытомнасць, каб мне прынеслі Стэфу. Я прайшла гэты тэст з першага разу.
Покуль мне не прынеслі Стэфу - было досыць лайтова. Недзе ў 8 прыйшла маладая доктарка і запрасіла мяне на агляд. На аглядзе яна мяне яшчэ дазашыла і сказала, што мне трэба абавязкова пахадзіць на лазар, каб хутчэй зажыць. На выходных працэдурныя кабінеты не працуюць, таму трэба будзе пра гэта сказаць доктару іншаму доктару ў панядзелак.
У раёне абеду прынеслі Стэфу :) Малеееенечкі кулёчак. Гэта зараз я да яе прызвычаілася. А тады - дзіва дзіўнае для мяне яна была! У яе ад нараджэння была смешная прычоска - пасярэдзіне валасы стаялі дыбам, як эракез. Яны і зараз у яе маюць тую ж форму :)
Курчавы эракезік
Субота была самым лёгкім днём, бо ў першай палове дня ў мяне яшч не было Стэфы і не было ніякіх працэдур назначана.
А вось у нядзел пачалася першая ступень адочку. А 6-й прыходзіць медсястра і кліча на апрацоўку швоў, у гэты ж час прыходзіць дзяцячая медсястра і раздае ртутныя градуснікі, каб памераць тэмпературу дзеткам. Да 7 трэба паспець на апрацоўку швоў. Пасля медсястры з градуснікам заходзяць браць аналізы (у Стэфы праўда, толькі аднаго разу бралі). Пасля заходзіць дзяўчына якая аглядае і апрцоўвае дзетак. Паралельна трэба вырвацца пастаяць у чарзе на апрацоўку швоў, нагадваю. А перад апрацоўкай трэба абавязкова дакавыляць да іншага канца карыдору ў душ. У 8 клічуць за сняданкам (яго трэба падыйсці на пост атрымаць). Паралельна ў палату заходзіць педзіатр і просіць распрануць да гала дзетак. Сыходзіць. Прыходзіць доктар для агляду нас. Гэта ўсё прам паралельна адбываецца. Галава пачынае кіпець. Дзеткі пачынаюць мёрзнуць, бо педзіатр некуды знікла. І ты не разумееш за што брацца, куды спачатку бегчы.
У нас досыць добрая палата была, у плане чалавека-якасці. Таму, мы страхавалі адна адну. Хто быў вольным - ішоў за ежай. Нехта, покуль ты на аглядзе прыглядвае за дзіцёнышам. Але пры аглядзе доктарам - ты вінен прысутнічаць, інакш аглядаць немаўля не будуць.
Узровень адка павялічваўся, калі ўводзіліся ўзі, аналізы і ўколы па якія трэба было ісці ў іншае аддзяленне. На іншы паверх. І там таксама стаяць чэргі. На некаторыя працэдуры я хадзіла са Стэфай, бо не было магчымасці яе пакінуць у палаце.
Я думаю, што такая карцінка ў нас была праз тое, што ўсе дактары стараліся да 14 гадзінаў вырашыць усе пытанні. Таму, першая палова дня ў нас заўжды была вельмі напруджанай і стрэсовай.
Вышэй пісала, што ў суботу пасля першага пострадавогу агляду, маладая доктарка назначыла мне фізіапрацэдуры. У панядзелак прыйшла доктарка пенсійнага ўзросту (падазраю, што яна ўжо на пенсіі). Я ёй нагадала гэты момант. Яна мяне аглядзела, кіўнула галавой. Сказала, каб я чакала калі яна пакліча мяне на агляд. На агляд яна мяне ў выніку паклікала за дзень да выпіскі. Я ёй яшчэ раз пра працэдуры нагадала, на наступны дзень, але рэакцыі не было. Яна аглядала мяне наўпост у палаце і не запрашала ў кабінет.
На маю радасць, яшчэ ў паталогіі ў мяне стварыўся кантакт з цудоўнай доктаркай. Калі яна мяне сустрэла (яна ведала пра мой выпадак, і што мне абавязкова патрэбна было на працэдуры). На мой аповед яна сказала, што сапраўды ёсць праблема з дактарамі ва ўзросце, яны не любяць палягчаць жыццё маладым мамам. Таму яна мне расказала, якім чынам я магу атрымаць патрэбныя мне працэдуры. Нажаль, у мяне атрымалася патрапіць усяго два разы. Але, пасля кожнага лазара і лампы - мой стан заўважна палягчаўся. Калі б ад панядзелка я хадзіла на фізіа, падазраю, што маё жыццё пасля выпіскі значна хутчэй бы стала менш балючым.
офтопік
У панядзелак да нас у палату завітала доктар, якая прымала ў мяне роды: Бараноўская Дар'я Аляксандраўна. Яна вельмі годны спецыяліст. Было вельмі прыемна, што яна выдзеліла хвілінку з працоўнага графіку, каб адведаць мяне. Праз гармоны, я хоць і старалася слёзы не пускаць, але вочы намоклі.
Пасля да мяне прыйшла доктар, якая вяла мяне да 6-га месяца ў 3-й. Выпадкова даведалася, што яна ў абласной працуе, бо сустрэла яе на аўтобусным прыпынку ў дзень, калі заключала дамову. Яна сказала, што мы можам пабачыцца ў перадрадавой залі, калі буду нараджаць. Але не пабачыліся. Хаця яна ў тую ноч працавала акурат у камандзе Бараноўскай (яе апазналі дзяўчынкі з маё палаты - яны ўсе перада мной нараджалі ў Бараноўскай і пазналі маю Антаніну Мікалеўну) А яна, відаць, пачула пра беларускамоўную рожаніцу і таксама вырашыла мяне наведаць. Што, безумоўна было дужа прыемна! Бадай, гэта былі самыя светлыя моманты ў радзільні!