Корпаемся неяк на кухні, чуем - на вуліцы нехта гучна круціць Паплаўскую з Ціхановічам. Адзін сьпеў, другі, трэці... Быў выйшаў ва двор - не, не круцяць, вунь яны стаяць, яна зьлева, ён правей, сьпяваюць Фелічыту па-беларуску.
Былі каталіся днямі па ваколіцах, кветачак крыху прывезьлі, няшмат - пяць кветак розных на здымку. Усе тутэйшыя, ніякіх галяндзкіх дзівосаў, усе пры дарозе сарваныя, а хто усе пяць пазнае, га? :)