Беременность бытия

Jun 23, 2008 01:40

Некалькі малавядомых навуцы падрабязнасьцяў зь літаратуры 17-га стагодзьдзя.



БЕРЕМЕННОСТЬ БЫТИЯ - так калісьці нашым студэнтам быў адбазваны адзін зь сьветапоглядных прынцыпаў барока - "бренность бытия" - vanitas mundi...

У гэтым годзе складаней за ўсё народу далося тлумачэньне назвы мальераўскай камэдыі “МІЗАНТРОП“
Вэрсіі:
1. ТОТ, КТО НЕ ТЕРПИТ ЛЕСТИ
2. УМУДРЕННЫЙ ВСЯЧЕСКИМИ ЗНАНИЯМИ, КИЧАЩИЙСЯ ИМИ, А В ДУШЕ ПУСТОЙ ЧЕЛОВЕК
3. ЧЕЛОВЕК, КОТОРЫЙ РЬЯНО, СКРУПУЛЁЗНО БОРЕТСЯ ЗА ПОРЯДОК, ЧИСТОТУ, ЗАЧАСТУЮ СЛИШКОМ ПРЕУВЕЛИЧЕННЫЕ
4. ЧЕЛОВЕК НАОБОРОТ
5. НЕ ЧЕЛОВЕК

У КОРНЕЛЯ ГЕРОЙ ГЕРОИЧЕН И НЕСОКРУШИМ ПЕРЕД ДОЛГОМ - Крушыў яго доўг, крушыў, але не сакрушыўся герой.

ПИРРА УБИВАЕТ ГРЕЧЕСКОЕ ВОЙСКО - некаторыя прысутныя на вясельнай цырымоніі Піра і Андрамахі (Расін “Андрамаха”) зарана пачалі сьвяткаваць, і так патройвалася ў іхных вачох, што падавался ім - не аднаго Арэста, а ўсё грэцкае войска намовіла Гэрміёна забіць няшчаснага цара.

МЕТАФИЗИКАМИ ИХ (маюцца, канешне, на ўвазе ангельскія паэты 17 ст. - Дон, Воэн, Гэрбэрт і г.д.) НАЗВАЛИ КЛАССИЦИСТЫ, ТАК КАК НЕ ПОНЯЛИ ИХ СТИЛЬ, РЕШИЛИ, ЧТО ОН УГЛОВАТЫЙ - вось так заўсёды, як што незразумелае, дык адразу абзывацца пачынаюць.

СИЛЛАБОТОНИКА - СОЧЕТАНИЕ РИТМА ДОЛГОТЫ ГЛАСНЫХ И УДАРНЫХ СЛОГОВ - два кракадзілы, адзін зялёны, другі, што накіроўваўся ў Афрыку, вырашылі адпачыць на паўдарозе, павольна заграбаючы лапамі аблокі; а Марцін Опіц нэрвова круціць касякі з гарацыеўскай Ars Poetica.

ФЕДРА СНАЧАЛА ВЫХОДИЛА ЗАМУЖ ЗА ОДНОГО ТЕСЕЯ, А ПОЛУЧИЛСЯ ДРУГОЙ ТЕСЕЙ - тыповы жаночы лёс: да вясельля абяцанкі-цацанкі, пасьля адразу ціпа ў паходы, а насамрэч па дзеўках, а тут Іпаліт пад бокам, такі падобны да таты, толькі маладзенькі - якая Фэдра вытрымае?

ТРАГЕДИЯ “СИД” КОРНЕЛЯ ЗВЕРШАЕТСЯ ТЕМ, ЧТО ДОНУ РОДРИГО ПРИСВАИВАЕТСЯ ПОЧЕТНОЕ ВОИНСКОЕ ЗВАНИЕ “СИД” - “Служу Кастыліі!” - адгукнуўся дон Радрыга, а што падумалі маўры - ніхто не даведаўся, бо іх на цырымонію не запрасілі.

Тарас на Парнасе

Previous post Next post
Up