Дарэчы, наконт "Don't Cry For Me Argentina". Поспех песні (геніяльнай, я таксама так лічу) быў шокам для Вэбэра. Ён разлічваў, што хітом стане "Rainbow High", і гэта лішні раз пацвярджае наяўнасць у яго праблемаў з адэкватным успрыманнем рэчаіснасці. Я люблю такое, але як можа стаць хітом песня, у якой танальнасць змяняецца ці не кожныя 10 секунд? Раю, дарэчы, пашукаць версіі "Rainbow High" з іншымі вакалісткамі і парагатаць, як яны не цягнуць і выкручваюцца, зводзячы патугі да мастацкага шаптання. Асабліва шкада было Мадону (спяваць яна н еўмее, але версія мюзікла з ёй у інтэрнэце - самая папулярная, бо Мадона; арыгінальную я ледзь знайшоў).
Дахрэна, але яны гайдаюцца, як свечка ад лёгкага дыхання, а не барабаняць па галаве. Ніводная з іх не даходзіць "да кадэнцыі", і фрустраваны незавершанасцю слухач расслабляецца толькі на вось гэтых не паймі адкуль "тын-тын! тын-тын!" у канцы прыпева. Геніяльна для поп-песні. Цалкам у духу Эвіты да таго ж.
Ягоная геніяльнасць ніяк не выяўляецца на працах без удзелу Ціма Райса. Геній усё ж апошні, я думаю, бо народную любоў да ягоных праектаў адным толькі маркетынгам патлумачыць ніяк не магу. Цім Райс пісаў песні для дыснэеўскага "Аладзіна", пісаў песні да мультфільма "Кроль Леў", пісаў песні для дуэта Мэрк’юры-Кабалье (альбом "Barcelona") і г.д. Куды ні ткні, адным словам.
Comments 3
(The comment has been removed)
Reply
(The comment has been removed)
Reply
(The comment has been removed)
Reply
Leave a comment