ВОСЬ жа праўду кажуць: успомніш гаўно - а вось і яно. Толькі згадаў пра Браяна Мэя - аж прыйшлі навіны з фронту. Брытанскія старпёры ад шоў-бізнэсу ў тым, што музыка не пішацца, звінавацілі, як заведзена, пошукавыя сістэмы, і накаталі ліст на імя свайго прэм’ер-міністра. Тэкст ліста такі мярзотны, што хаваю яго пад кат.
SIR - As the world's focus turns to Britain, there is an opportunity to stimulate growth in sectors where Britain has a competitive edge. Our creative industries represent one such sector, which creates jobs at twice the speed of the rest of the economy.
Britain's share of the global music market is higher than ever with British artists, led by Adele, breaking through to global stardom. As a digitally advanced nation whose language is spoken around the world, Britain is well-positioned to increase its exports in the digital age. Competition in the creative sector is in talent and innovation, not labour costs or raw materials.
We can only realise this potential if we have a strong domestic copyright framework, so that British creative industries can earn a fair return on their huge investments creating original content. Illegal activity online must be pushed to the margins. This will benefit consumers, giving confidence they are buying safely online from legal websites.
The simplest way to ensure this would be to implement the long-overdue measures in the Digital Economy Act 2010; and to ensure broadband providers, search engines and online advertisers play their part in protecting consumers and creators from illegal sites.
We are proud of our cultural heritage and believe that we, and our sector, can play a much bigger role in supporting British growth. To continue to create world beating creative content, we need a little bit of help from our friends.
Simon Cowell
Roger Daltrey
Professor Green
Sir Elton John
Lord Lloyd-Webber
Dr Brian May
Robert Plant
Roger Taylor
Tinie Tempah
Pete Townshend
Рацыю меў непаўторны Серхіё Жылхес, пішучы агляд на дэбютнік QUEEN:
Послушайте, я не собираюсь потратить все обзоры на Квин в шутках про гомосятинку. Давайте скажем это в самом начале, и более не будем поднимать данный вопрос в дальнейшем. Брайн Мэй - педик. Он жил как педик, и умрёт как педик.
Залатыя, бессмяротныя словы.
Давайце я вам лепей пра мужыка распавяду. Ён таксама граў у QUEEN, на басе.
Яго імя - Джон Дыкон. Найдалікатны басіст і таленавіты інжынер-электроншчык, ён быў прыняты ў гурт гурт пазней за ўсіх, пасля сур'ёзнага праслухоўвання, і апынуўся, у дадатак да ўсяго, не толькі самым маладым, але, на радасць астатнім удзельнікам, самым маўклівым і неканфліктным. Маўклівым настолькі, што на вокладцы першага альбому калегі ад чыстага сэрца пазначылі яго як «Дыкон Джон» замест «Джон Дыкон».
У якасці электроншчыка ён быў адказны за прымочкі, узмацняльнікі і іншую трасцу, аддаючы перавагу саматужным прыстаскам. Ходзіць нават легенда, што Браян Мэй дагэтуль карыстаецца спаяным ім па сакрэтным рэцепце ўзмацняльнікам для Red Special.
Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што Дыкон займаўся ўсімі фінансавымі справамі гурта QUEEN.
Але самае галоўнае - ён пісаў ахуенныя песні. Не перагружаныя меладызмам, характэрным для кампазіцый за аўтарствам Мэрк’юры, хард-салякамі, характэрнымі для Мэя, не такія рэзкія, як песні Тэйлора, - песні Дыкона не прыядаюцца па дзясятым праслухоўванні, і большай часткай цікавыя нават сёння. Абсалютна ўсе яны рабіліся хітамі, дзясятак быў выдадзены сінгламі, прычым, калі нічога не блытаю, сінгл Another One Bites The Dust (1980) зрабіўся самым паспяховым у гісторыі гурта. Смешнае тое, што сінглам гэтая песня зрабілася выпадкова: не выкідаць яе з альбому і наогул з рэпертуару гурта Федзю Мэрк’юры ўгаварыў Майкл Джэксан. А самае смешнае, што так, па ўсім відаць, было ці не з кожнай песняй басіста - самага ціхага і маладога папросту «адсоўвалі», як Харысана ў THE BEATLES. Альбо істотна перараблялі прынесены ім матэрыял.
Вось няпоўны спіс песень QUEEN на ягоную музыку: You’re My Best Friend; Spread Your Wings; If You Can’t Beat Them; In Only Seven Days; Need Your Loving Tonight; Back Chat; Cool Cat; I Want To Break Free; One Year Of Love; Pain Is So Close To Pleasure; Friends Will Be Friends; The Miracle; Don’t Try So Hard; My Life Has Been Saved. Можаце паслухаць на ютубе альбо «легальна на яндэксе».
Калі не лічыць удзелу ў запісе памінальнай кампазіцыі No-One But You (Only The Good Die Young) (1997), Дыкон тое блядства, што развялі вакол гурта Мэй з Тэйларам пасля смерці Мэрк’юры, абыходзіў за кіламетр. «No Queen without Freddie», - такая была ягоная песня на ўсіх прэс-канферэнцыях, у кожным інтэрвію. Ні вам удзелу ў сённяшнім пазорышчы з Полам Роджэрсам, ні акампанавання прафесіяналцы Рамазанавай, ні пастаноўкі мюзікла-піздзяца (пачытайце лібрэта!) пад назвай We Will Rock You, ні яшчэ якога хера. Пасля смерці чалавека, які актыўна «адсоўваў» ягоныя прапановы, Дыкон папросту сышоў з музыкі наогул, не маючы жадання апускацца ніжэй за калісці скораную вышыню. «Фрэдзі б не адобрыў».
Напэўна, нездарма свой першы гурт, скалочаны ў 14-гадовым узросце, Джон Дыкон назваў THE OPPOSITION.
Чалавек усё жыццё пражыў з адной жанчынай, гадуе шасцёх дзяцей, з 1997 году не запісвае музыкі і не выходзіць на сцэну, ягоная маёмасць ацэньваецца ў 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, і ягонага шляхетнага росчырку няма пад блядскім лістом підарскіх «сэраў» ды «лордаў».