Тэхнічны пост

Aug 04, 2012 22:50

1.Зладзіў масавы фрэндацыд, што ў LJ, што ў LJR, дзе таксама маю акаунт. Павыкідаў з фрэндстужкі самае меншае па 50 персонаў на кожнай платформе, у асноўным тых, хто піша па адным радку на паўгады, не піша зусім, посціць рэкламу, капіпасту, альбо піша нешта такое, што мяне бесіць. Тых з LJ, хто мае рэзервовую копію на LJR, таксама выкінуў - LJR ( Read more... )

Leave a comment

Comments 13

efirnaja August 4 2012, 19:34:09 UTC
а чем отличается lj от ljr? я что-то заппуталась

Reply

kanaj August 4 2012, 19:43:52 UTC
lj.rossia.org
LJR выглядае, як LJ, але належыць Мішу Вярбіцкаму. Апошні ў свой час, пасварыўшыся з ЖЖ-шным abuse team'ом, стварыў сваю платформу, з блэк-джэкам і шлюхамі. Калі ЖЖ ДДосілі і тут усё вісела, я завёў там чыста тэхнічны акаунт, а пачытаўшы фіф (такая стужка, у якую транслююцца абсалютна ўсе постынгі на платформе) і пабачыўшы, што публіка там паінтэлектуальней, чым тут, накідаў у фрэнды народу і на паўгады забіў на іх. А на тыдні прычасаў - і цяпер люба-дорага.

Reply


viershnick August 4 2012, 19:55:14 UTC
дрыготкімі пальцамі й з стрымценьнем сардэчным зайшоў у профайл. ліхаманкава прабегся па ўзаемных. не знайшоў каная. падумаў: (выд. цэнз.). потым яшчэ раз прабегся, знайшоў. выдыхнуў.
))

Reply

kanaj August 4 2012, 21:59:56 UTC
Анатолю, я цябе не тое што чытаю, але і каментую настойлівей чым каго.

Reply


b0rmann August 4 2012, 19:55:14 UTC
баюся што пад wine шчасьця табе ня будзе. але пад virtualbox - жыць можа.

Reply

kanaj August 4 2012, 22:03:00 UTC
Наогул, ці ёсць сэнс пераходзіць на лінукс з цёплых пачуццяў да опенсорсу і ўсяго такога? І калі ёсць, то на які лепей, каб не ўчадзець праз уласнае ламерства?

Reply

b0rmann August 4 2012, 22:22:07 UTC
з-за пачуцьцяў - дакладна ня варта. але калі хочаш мець стабільную і бясьпечную сістэму - іншая рэч...

Reply

kanaj August 4 2012, 22:25:31 UTC
Дзякуй!

Reply


macias_n August 4 2012, 20:53:02 UTC
о, Чёрный кофе!
памятаю іхны здымак у маёй "анкеце". У наш час толькі ў самых тупых дзяўчат у школе не было "анкет" - агульных сшыткаў з пытаньнямі кшталту "С кем дружішь в классе", "С кем хотел(а) бы дружіть", "Как относішься к хозяйке анкеты". У мяне былі клёвыя анкеты заўсёды, бо бацькі выпісвалі мне "Крыніцу" - было з чаго афармляць! А самая-самая анкета была з двух склееных агульных сшыткаў!!! Эх, чаму ж на мяне ва ўнівэры напаў тупы снабізм і я павыкідала ўвесь гэты цуд?..
Чёрный кофе, Ветер, ага...

Reply

kanaj August 4 2012, 22:18:28 UTC
О, пра ўнівераўскі снабізм і страчаныя літаратурныя скарбы я яшчэ буду пісаць. Самая ідыёцкая пара, я лічу, - універ ( ... )

Reply

bacharevic August 5 2012, 08:35:42 UTC
Раман у БМ ня памятаю, а з Крыніцай і Парусам у мяне тое самае было. І постэр вісеў...

Reply

kanaj August 5 2012, 20:06:11 UTC
Як цяпер памятаю ў "Парусе": "Вы часто пішете про металлістов. А какую, позвольте спросіть, пользу оні пріносят стране? Почему бы не напісать про металлургов?"

Reply


Leave a comment

Up