Царква «Новае жыццё» імя Р. Столмана

Jan 14, 2013 00:28

АДНЫМ махам насраў у кіпу Білу Гейтсу і на магілу куміра моладзі Стыва Джобса - знёс усё нахер з вінта і паставіў Linux на дэсктоп. Зыходзячы выключна з рэлігійных меркаванняў ( Read more... )

Leave a comment

Comments 20

_extraneus_ January 13 2013, 21:35:06 UTC
увесь час страшэнна баяўся магчымых праблемаў праз сваё ламерства

я, напрыклад, і паловы лексікі допісу не зразумеў. вось і баюся дагэтуль.

Reply

kanaj January 13 2013, 21:43:32 UTC
Лексіка спецыфічная, бо і прычыны пераходу былі рэлігійныя (насраць у кіпу, насраць на магілу, далучыцца да грамады), і софт мне месцамі патрэбны вузкаспецыяльны (Скрыбус з Тэхам патрэбныя рэдкаму юзеру, паліграфічныя прыблуды).
Страшнага нічога няма. Калі страшна, можна паралельна з Віндой усталяваць, але я не стаў так рабіць, баяўся міма кіпы прамахнуцца.

Reply

euga January 13 2013, 21:52:32 UTC
Хацела напісаць: *Уздыхнула з палёгкай*

>> АДНЫМ махам насраў у кіпу Білу Гейтсу і на магілу куміра моладзі Стыва Джобса -

Але ў такім кантэксце слова "палёгка" гучыць двухсэнсоўна. :)

Reply

kanaj January 13 2013, 21:58:11 UTC
А слова "ўздыхнула" дык і зусім вульгарна. Вужас!

Reply


b0rmann January 13 2013, 22:10:01 UTC
ура! толькі так... scribus я апошні раз карыстаў гады 4 таму. можна было жыць. хаця, сапраўды няўтульна троху так...

Reply

kanaj January 14 2013, 10:22:00 UTC
З вашага блаславення ж. :)

Баюся, што чатыры гады таму Scribus быў не тым, што цяпер. А ў новай версіі абяцаюць аўтаматычную расстаноўку пераносаў. Як будзе яна - так, здаецца, больш і не трэба нічога.
Але зноў жа: калі зносак дахалеры - толькі TeX. Я і вучыць яго пачаў праз адно выданне аб 400-х старонках і 3000-х зносак. Нават з аўтарасстаноўкай такія танцы нам не трэба.

Reply


alex_poetry January 14 2013, 06:44:41 UTC
Мне ў лінуксах для поўнага шчасця бракуе толькі якасных САПРаў з падтрымкай нашай АСКД, з нармальным 3D-рэжымам і макрасамі. Астатняе ўсё ёсць.
Дарэчы, якую дыстрыбуцыю ўзялі? Убунту ці нешта яшчэ?

Reply

kanaj January 14 2013, 10:26:04 UTC
Трэба пастаянна нешта гугліць, бо ўвесь час нешта новае з'яўляецца. Мо цяпер ужо і ёсць альбо распрацоўваецца.

Паставіў Убунту, а там пагляджу. Калі будзе і надалей добра працаваць, застануся на ёй. Дызайн юніці, які справакаваў уцёкі карыстальнікаў на Мінт, мне якраз даспадобы. Ён і стаўся апошняй кропляй.

Reply

alex_poetry January 14 2013, 14:40:39 UTC
Я вось з Убунты ўцёк даўно. Яе бацькам карыстаюся - Debian'ам. Прынцыпы тыя жа, але няма юніці, софт стары. Карацей, мне гэта і трэ'. Дарэчы, ніякіх праблемаў ад адсутнасці несвабодных пакетаў не адчуваю - ёсць рэпа contrib, ёсць non-free, нейкую экзотыку можна і з dpkg паставіць.

Reply


bielameta January 14 2013, 07:52:04 UTC
З таго часу, як здох мой бук (гады два таму), на якім стаяў Дэбіан, усё не магу дачакацца, пакуль будзе ў мяне асобны кампутар, каб паставіць юнікс. Быў варыянт на працоўнай машыне паэксперыментаваць, ды ідэя ляснулася праз тое, што праф. праграма на юніксах не надта працуе. Не, кажуць, што пры пэўных высілках працуе, але тых, хто спрабаваў - адзінкі, і невядома, ці хто ўсё практыкуе. А выпадак не оте, каб быць першапраходцам.

Таму пакуль радуюся за цябе, а сама чакаю ў мора надвор'я)

Reply

kanaj January 14 2013, 10:37:00 UTC
Я выбіраў з трох варыянтаў: Дэбіян, ОпенСУСЕ і Убунту. У выніку абраў той дыстрыбутыў, які красівейшы і з большай колькасцю карыстальнікаў - каб гуртам змагацца з магчымымі глюкамі.
Дэбіян адхіліў праз нездаровы аскетызм распрацоўшчыкаў што да ліцэнзій, падумаў, гэта можа вылезці мне бокам.

Reply


branislavawna January 17 2013, 18:51:55 UTC
а коску не паставіў

Reply

kanaj January 18 2013, 08:52:56 UTC
Не было ў рэпазіторыі.

Reply


Leave a comment

Up