голдынгу, аўтару дзіцячай літаратуры, і вэберу, нямецкай мандарынцы

Jun 19, 2016 14:02

цікава, як мінае час - б'е гадзіна, б'е гадзіна, і зноў б'е - а ты там жа, дзе і быў. стаіш у цагляным вясковым магазіне, мнеш у руцэ "рубль" - табе 10, і калі ты загаворыш з прадаўніцай, то ўжо ніколі не прачытаеш "Валадара мух";na und, war das wert?


кожнаму - свой джаз. што тут складанага, нібыта? ёсць у мяне два жж., чужыя, я іх штолета ў разумовым бяссіллі перачытваю, бо чую ў іх мелодыі патаемных сфер - густу, упэўненасці і мэты, усё чыста. слухаю пра галоўнае-гэта-быць-сабой - тым жа парадкам, як маскоўская інтэлігенцыя ў пачатку 90-х чытала "камерсант", пра біржавыя індэксы.
урэсьце, справа не ў тым, каб вызваліць сябе ад гэтага ціску - ён мо і карысны, ціск? у рамане Голдынга ці Казлова лёгка можна патануць у незлічонай моцы самаапраўдання, у 2 broke girls, можа, і не так лёгка. кагадзе пісаўшы to yurk., працытаваў з іншага: "Абычна, када людзі гаварат, што хацят пісаць, ані проста хацят жраць і драчыць". яна пазнала, адкуль. гэты момант - прыватны выпадак статычнага эстэтычнага канфлікту, як у шчытцовай, а ты не на тым баку, а як растлумачыць, чаму? усё адно, калі спасылаешся на вэбэра, ці "падзяляючы прастору" некаму раіш, унутры пячэ сорам, усё сціснутае ўнутры агнём і бясконцай пагоняй. "будто обращаются к одному кому-то" - як так можа быць?

гэты бясконцы троп, ён пра чароўны вопыт "табе зноў" - гэта не толькі са слоў "углубленія і расшырэнія" пасмяяцца, таму што табе зноў 14, гэта зароўна ідыёцкі сітком, і дэфініцыя "густу" у выкананні такога дарагога п'ера бурдзьё на архіўным запісе "Pierre Bourdieu - Die feinen Unterschiede" (быццам бы мы заўсёды з ім сябравалі - а ўсё кніжкі вінаватыя, не толькі ягоныя, але і дзерлуг'яна), гэта шэпт і мармытанне мёртвага івана мележа, а потым у тэксце л. кісялёвай (не ведаю, хто гэта) знойдзецца неспадзяваная цвярозасць пра нацыянальную культуру, абавязаную не "эфемернаму менталітэту", а адметнасці інтэртэкстуальных кампетэнтнасцей. гэтае ўсё-ўсё, гэтае "табе зноў" - як у артыкуле пра himym на spiegel online, гэта Ritt auf dem Identitätenkarussel, карусель, калі ein paar Wimpernschläge lang eine Figur aus absoluter Jämmerlichkeit zu absoluter Heldenhaftigkeit aufsteigen kann.

га?

p. s. а некаторыя "табе зноў" - як шлюб у крапіве. перачытваў "Мадэрную гісторыю Б.", знайшоў там рэпліку пілсудскага, пра ягоную гатоўнасць далучыцца да любой дактрынкі, што пануе ў свеце, - і мне зноў 16, я зноў у двойцы, зноў ліцэіст, зноў даводжу ідыёту п-ву, які ён ідыёт.

язык - языкі, story time, практыкаванне па пісьму

Previous post Next post
Up