17 траўня, у суботу, у Акадэміі мастацтваў, Тэатар-студыя імя Міровіча (пр. Незалежнасьці, 81, другі паверх) адбудзецца "Драйв". Назва акцыі такая. Будзе класны польскі празаік Павал Гюле, які прадставіць сваю кніжку "Мэрсэдэс-Бэнц", што выйшла ў выдавецтве "Логвінаў" па-беларуску. Будзе Сяргій Жадан, які пачытае свае вершы (а я іх беларускія пераклады). Пачытаю таксама нешта сваё - з "Бэрлібраў" і навейшых тэкстаў. Будзе Віктар Шалкевіч, які - у іпастасі актора - пачытае Паўла Гюле па-беларуску. Атмараві і Сяргей Пукст будуць музычна афарбоўваць усё гэта.
Можна будзе набыць кнігу Гюле "МЭРСЭДЭС-БЭНЦ". А таксама кнігу вершаў Жадана "МАРАДОНА".
Як нехта пажартаваў, самы танны ў Менску спосаб набыць Мэрсэдэс. Не кажучы ўжо пра Марадону. :)
Пачатак а 18.00
Уваход вольны (што нават дзіўна :))
Распаўсюд інфармацыі вітаецца.
БОЛЬШЫ ВАРЫЯНТ АФІШКІ ТУТ