Валожын - райцэнтр Мінскай вобласці, у часы Другой Рэчы Паспалітай - цэнтр Валожынскага павету, Наваградскага ваяводства. У 1929 годзе (як і Маладзечна) атрымаў статус горада. "За польскім часам" у горадзе размяшчаліся камандаванне палка "Валожын" Корпуса Аховы Памежжа (Pułk KOP "Wołożyn") і гарнізон батальёна КАП "Валожын" (Batalion KOP "Wołożyn").
Хутчэй за усё, што менавіта ў межах гарнізону, на заходняй ускраіне Валожына (сучасная вул.Горкага), у 1920-я пачалося будаўніцтва так званай "урадавай калоніі", якая складалася з тыповых "закапанскіх" домікаў. Да нядаўняга часу калонія мела больш менш цэласны выгляд, але пасля зносу ў 2011-м годзе некалькіх будынкаў, колькасць міжваенных дамоў зменшылася ледзь не напалову.
Падчас наведвання Валожына летам 2013-га я зафатаграфаваў захаваўшыяся будынкі.
1. Тыповы дом старасты (typ II-C) архітэктара Ежы Бэйла (arch. Jerzy Beill):
2. Даволі распаўсюджаны на тэрыторыі Заходняй Беларусі тып будынка, у Валожыне ён захаваўся ў боль-менш аўтэнтычным выглядзе:
3. Ганак "з кулямі" хутчэй за ўсё вынік адаптацыі тыповага праекта да нетыпова халмістай мясцовасці Валожына:
4. Цяпер ў былым доме старасты знаходзіцца Валожынскі краязнаўчы музей:
5. Па выгляду дома можна зразумець, што ён нядаўна перажыў капітальны рамонт. Па-мойму, не самы горшы прыклад таго як ў нас могуць рэстаўраваць будынкі:
6. Недалёка ад музея, знаходзіцца яшчэ адзін захаваўшыся будынак калоніі. Драўляны закапанскі дом з калонамі:
7. Вось яму як раз-такі і дасталося па поўнай ад нашых "рэстаўратараў":
8. Сайдынг і металапрофіль "ва ўсе палі":
9. Акрамя гэтых дамоў на вул.Горкага ў Валожыне да 2011-га году знаходзілася яшчэ два аднатыпных "закапанскіх" драўляных дома на две сям'і, пабудаваных паводле праекта архітэктара Ежы Мюллера (arch. Jerzy Muller):
10. Так адзін з гэтых дамоў выглядаў да 2011-га года:
Фота Mariusz Proskień з форума
Pozostałości Polski na Białorusi.
11. Цікава, што гэтыя дамы можна яшчэ пабачыць на мапах Гугла, бо здымкі Валожына пасля 2011-га года не аднаўляліся:
12. Зялёны дом на мапе гэта яшчэ адзін захаваўшыся міжваенны будынак на вул.Партызанскай:
13. Даволі нядрэнна захаваўся:
14.
15. Пафарбаваная бляха на духу радуе больш за металадахоўку:
16. На гэтай жа Партызанскай вуліцы бліжэй да цэнтральнай плошчы Валожына месціцца будынак былой польскай школы №1:
17. Мураваны будынак школы ўзведзены ў сярэдзіне 1920-х гадоў:
18. Цяпер тут яслі і дзіцячы садок:
19. На самой плошчы Свабоды ў Валожыне захаваўся, прынамсі, адзін міжваенны дом:
20. Калі верыць шыльдзе, дом №13 пабудаваны ў 1933 годзе:
21. Дом падобны на конкурсны праект архітэктараў В.Блада і З.Траяноўскага сярэдзіны 1920-х:
22. Калі гэта так, то выходзіць, што паступова "тры пакоя з кухняй" ператварыліся ў трохкватэрны дом:
23.
24. Від з двара:
25. Акрамя гэтых малакватэрнікаў і школы ў Валожыне захаваўся шматкватэрны двухпавярховік на вул.Савецкай (у часы РП ІІ вул.Пілсудскага):
26. 1932 год пабудовы, калі верыць надпісу: