Допіс у працяг тэмы паднятай
tvarkoj ў допісе
Польская забудова на Заходнім Палесьсі у якім змешчаны фотаздымак крамы, пераробленай пасля вайны з касцёла 1928 года пабудовы.
На тэрыторыі былой Заходняй Беларусі дагэтуль захаваліся яшчэ прынамсі два касцёлы, пабудаваныя за часамі Другой Рэчы Паспалітай, у будынках каторых цяпер змешчаныя цывільныя ўстановы.
1. Былы касцёл Святога Андрэя Баболі, а цяпер пажарная станцыя ў аграгарадку Антопаль, Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Фота
Aljaksej з вікіпедыі.
Касцёл у стылі польскага функцыяналізму быў пабудаваны ў 1938-39 гадах на грошы мясцовых землеўладальнікаў. Касцёл быў названы ў гонар Андрэя Баболі - каталіцкага святога, пакутніка, за сваю місянерскую дзейнасць празванага «Апосталам Палесся». Урачыстае асвячэнне касцёла адбылося ў пачатку 1939 года.
Фота Mariusz Proskień з форума
Pozostałości Polski na Białorusi.
Пасля вайны быў зачынены і пераабсталяваны пад пажарную частку, якае месціцца ў будынку касцёла і дагэтуль:
Фота Mariusz Proskień з форума
Pozostałości Polski na Białorusi.
2. Былы касцёл, а цяпер гарадскі клуб Давыд-Гарадка, Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Фота Maciek Motak з сайта h
www.ronet.pl.
Касцёл пабудаваны ў 1935-36 гадах у класічным для касцёлаў стылі. Ад вайны ў ім размяшчаецца клуб.
Фота Mariusz Proskień з форума
Pozostałości Polski na Białorusi.
Былы касцёл унутры:
Фота з сайта
www.radzima.org.