крыўды-шмыўды

Jan 29, 2013 15:32

і ўсё ж такі я пакрыўдзілася. бо спевы перанеслі, а мне пра гэта не паведамілі. так, у мяне быў зраніцы адключаны мабільны. але не ўвесь час -- бліжэй да палудня я яго ўключыла. а дзяўчына, у якой мусілі адбывацца заняті, вырашыла, што я куды-небудзь з'ехала (нікога не папярэдзіўшы, што не прыйду), і не стала перазвоньваць, пісаць у фэйсбуку ці смс ( Read more... )

Leave a comment

Comments 9

lavitae January 29 2013, 16:41:40 UTC
Разумею. Калісьці я так жа сама на цябе пакрыўдзілася.:)))
У мяне пасля нараджэння МІрціка такі стан быў - сумна і страшна і ўвогуле. А ты ў сябе дома сустрэчу ладзіла. І мне было тааак страшна далёка ехаць з МІрцікам маленькім, але ж і вельмі хацелася, і я сябе некалькі дзён ламала, і нарэшце асмелілася. Сабралася ехаць - а ты не адказала ні на цыдулкі, ні на званкі, а я ж нават адрасу не ведала. Так і не патрапіла. Ты потым фоткі з сустрэчы выклала і спыталася, што ж я так і не даехала. Мяне тады зусім накрыла...
Цяпер смешна ўзгадваць.:)

Reply

sionnia January 29 2013, 17:59:47 UTC
Вой, дзевачкі, як жа мяне заўзяў і допіс, і камент! Хваля на хвалю набягае, у словы просіцца.)
Трэба мне за свой дзённік брацца, дакладна.

Reply

kropli_sonca January 29 2013, 18:34:26 UTC
дакладна :)

Reply

sionnia January 29 2013, 18:56:54 UTC
ЖЖ харошы ))

Reply


bbober January 29 2013, 18:52:52 UTC
я б таксама пакрыўдзілася...

Reply


Leave a comment

Up