панылы лытдыбр

Apr 01, 2010 01:01

Натхнёны гэтым, быў вырашыў напісаць падобнае пра свой дзень. І такі паспрабую :))

Такім чынам:

Дзень распачаўся як звычайна ў 8. Пасьнедаў тым, што засталося з учора. Запіў кавай і заеў вітамінкай. Пасьля гэтага я выявіў, што грошай ні на водным з тэлефонаў няма і давядзецца зноўку залезьці на крэдытку.

Праз Skype адбылася надзвычай "зьмястоўная" (не пра палітыку) размова са спадаром палітыкам. Пасьля чаго я, "натхнёны і ўзрушаны", прыбраўся ў кватэры і паехаў на офіс ГА "***".

На офісе мяне чакала праца з дакумантамі для "*** Банка" і малазразумелая імітацыя бурлівай дзейнасьці вакол :) Інэт на кампе не працаваў, што прымусіла мяне такі працаваць з дакументамі.

У абед трэба было зрабіць пару тэлефанаваньняў у "*** амбасаду" і "*** камерцыйная установа". У гэты ж час старшыня арганізацыі тэрарызаваў Аддзел па справах моладзі Менгарвыканкама. Прыемна, што і ў амбасадзе, і ў Аддзеле па справах моладзі нас цяпер пазнаюць :)) Па выніках перамоваў стала зразумела, што цягамоціна з Аддзелам працягнецца, "*** камерцыйная установа" папрасіла усё падрабязна пісаць у лісьце праз фэйсбук, а амбасада паабяцалася перазваніць.

Тут зьнянацку патэлефанаваў былы старшыня адной моладзевай арганізацыі і папрасіў заскочыць да яго на офіс, каб падкарэктаваць пэўны дакумант. Што я і зрабіў, бо тое было зусім побач.

...Сустрэча ў "*** Банку" была дужа кароткай, а душа патрабавала сьвята :) Піва у забягалаўцы на Нямізе - сама тое.

Піва было ужо амаль дапітае, калі ў забягалаўцы былі выяўленыя сябры ГА "*** клюб" і спадар палітык. Давялося правесьці зьмястоўныя перамовы. Патэлефанавалі з амбасады, была дасягнутая дамоўленасьць перанесьці вырашэньне справы на 2-3 тыдні каб я ўжо нарэшце забыўся на іх за гэты час.

У гэты ж час на офісе мяне чакаў падазроны ліпавы сок і гарбата з бергамотам пад захапляльную гутарку са старшынём ГА. Таксама мной быў агледжаны меркаваны пакой пад мой асабісты кабінэт і зробленыя пэўныя найважнейшыя зацемкі ў нататніку.

...Па дарозе дадому я працягваў думаць пра Радзіму, таму SMSіўся зь вядомай грамадскай і палітычнай дзеячкай. Была дасягнутая стратэгічная дамоўленасьць наконт сустрэчы зь яе даверанай асобай у чацьвер і перададзеныя неабходныя кантакты.

Вось такая, ёпта, празрыстасьць :)

жыцьцё

Previous post Next post
Up