Прывітанне, сябры!
Мы тут амаль не спім рыхтуем чарговы нумар часопіса
ALOVAK, пакуль у мяне невялічкі перапынак, звяртаюся да вас з адным пытаннем.
Для аднаго цікавага праекта мне трэба даведацца, як у нас жывецца беларускамоўным блогерам, ці шмат у нас такіх увогуле:)
vital_rudak ,
yozas_gubka , я памятаю вы складалі агляды/пералікі беларускамоўных жывых блогах, было гэта ў 2014 якім, так? Ці актуальная гэтая інфармацыя? Ці змянілася што на сёння? Хто ў нас самы папулярны беларускамоўны блогер, нарэшце рэшт:)
І яшчэ адзін бок пытання: калі ўлічваць не толькі ЖЖ, каго яшчэ трэба абавязкова чытаць/сачыць сярод беларускамоўных па вашай версіі? Закідайце, калі ласка, мяне спасылкамі:)
Дарэчы, цікавае пытанне адсюль узнікае: хто для вас блогер увогуле? Фейсбук лічыцца?
*фотачка для прыцягнення ўвагі:) я падчас інтэрвію ў заснавальнікаў крамы Cubi rubi для ALOVAK#3 За здымак дзякуй Машы Сонгаль