Спарыш

Sep 20, 2011 17:43

Мне давялося патрымаць ў руках такую цiкавую кнiгу - энцыклапедыю «Этнаграфiя Беларусi» i нават зрабiць ксеракопii цiкавых мне старонак (зразумела, пра керамiку), што я проста загарэлася, iншага слова падабраць не магу, беларускiм народным керамiчным посудам. Якiя словы мы ўжываем зараз, каб абазваць посуд - гаршок, ваза, мiска…. I гэтым так абмяжоўваем свой слоўнiкавы запас, i без гэтага даволi бедны. А колькi прыгожых назваў давалi нашыя продкi акружаючым iх рэчам! З гэтага моманту я буду (не абяцаю, што часта) намагацца рабiць сваiми рукамi такi посуд i расказваць пра яго тое, что змагла даведацца сама.
Пачнем з спарыша! (правiльна ставiць нацiск на Ы - спарЫш). Гэта мой:





Зрабiла я яго не шмат часу назад для добрых сяброў з нагоды iх вяселля. Нягледзячы на даволi трывiальнае прызначэнне спарыша (гл. нiжэй), яго назва мае больш патаемнаага сэнсу.
Спарыш - гэта яшчэ i мiфалагiчны персанаж, надзелены здольнасцю забяспечваць спор, багацце, дабрабыту i шчасця навогул. Наколькi я змагла даведацца з iнтэрнэтных крынiц, спарыш азначае не толькi «падвойнасць»(пара), гэта яшчэ i выраз патрэбнай для пэўнага моманту якасці ("спорае цеста") або стану ("Спары, Божа, у печы сыццю"), агульнага дабрабыту, поспеху ("Спорна вам!").

А вось i тлумачэнне з Энцыклапедыi:
"Спарышы, ганчарны выраб; глiняная пасудзiна з 2 цi 3 гаршкоў (зрэдку i сальнiцы), аднолькавага памеру, змацаваных ручкай (да гаршкоў рабiлiся накрыўкi). Называлi таксама парнiки, двайнiчкi, блiзняты. У спарышах насiлi ежу на поле ўсенакос цi жнiво".
Этнаграфiя Беларусi. Энцыклапедыя. Мн, 1989, с.473

Яшчэ адзiн ракурс:


Адноўлена 08.05.2012 г.:

Спарыш з'яўляецца адным з варыянтаў так званых “палявых гаршкоў”. Тэхналогія вырабу спарыша з двух гаршкоў на Беларусі адрозніваецца ад суседніх народаў. На тэрыторыі нашай краіны бакавіны абодвух гаршкоў прамазвалі глінай адзін на адзін разам з дугападобнай ручкай. У суседзяў гаршкі злучалі з дапамогай гліняных палосак, якія прыляплялі ў якасці перамычак з абодвух бакоў тулава, а ручку прымацоўвалі да венчыка.
Мясцовая тэрміналогія, звязаная з дадзеным варыянтам палявых гаршкоў, вельмі разнастайная. На Магілёўшчыне, ва ўсходніх і цэнтральных раёнах Віцебшчыны паралельна былі распаўсюджаны назвы “парнікі”, “парнічкі”, “паркі” і “двайнічкі”, “двайнюшы”. У заходніх раёнах Беларусі пераважаў вядомы нам тэрмін “спарышы”, а на поўначы Брэсцкай вобласці сустракаліся назвы “блізняты” і “дваякі”. Па колькасці сасудаў вызначаліся звычайна і больш складаныя канструкцыі - “траякі”, “чваракі”.



( Спарыш. А. Траяноўскі.1973 г. Вёска Бабінавічы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Гліна, паліва, роспіс ангобам. З калекцыі керамікі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі)

Асобныя назвы палявых гаршкоў, адзначаныя ў беларусаў, былі распаўсюджаны і ў іншых славянскіх народаў. Трэба сказаць, што па паходжанню гэтыя тэрміны з’явіліся значна раней такога тыпу посуду і шырока ўжываліся ў народнай лексіцы не толькі ў адносінах да керамікі. У сваіх вытоках яны звязаны з абазначэннем заўважанага людзьмі са старажытных часоў прыроднага фенамена, які ўяўляў сабой ту ці іншую сукупнасць, якая натуральным чынам сфармавалася ў цэлае з аднародных з’яў, і па аналогіі пераносілася на штучна створаныя, падобныя па структуры сукупансці ў прадметнай і іншай сферах. Такім чынам, у семантыцы назваў палявых гаршкоў спаранай формы адлюстраваліся старажытныя тэрміналагічныя адметнасці,якія паходзяць відавочна з агульнаславянскай культурнай супольнасці. Адсюль робіцца зразумелым, чаму некаторыя лакальныя тэрміны ў лексіцы беларусаў маюць агульныя рысы з назвамі, распаўсюджанымі нават не на сумежных, а на  аддаленых землях, з насельніцтвам якіх на працягу апошніх тысячагоддзяў не выяўлялася непасрэдных культурна-гістарычных сувязяў ці кантактаў. Так, аналогіі адной з усходнебеларускіх (падняпроўскіх) назваў палявых гаршкоў (“парнік”) выяўляюцца, напрыклад, у славацкай лексіцы, дзе такія ж керамічныя вырабы вядомыя як “pàrniky”, а таксама “dvojnačky”. У той жа час на ўкраінскіх землях, што ляжаць паміж Беларуссю і Славакіяй, былі тыповымі абазначэнні “близнята”, “двійнята”, падобныя да каторых сустракаюцца ў межах тэрыторыі даследвання.

Для моих русскоязычных друзей:
Я на самом деле надеюсь, что вы многое смогли понять, дословно переводить не буду, но все же.
Наткнувшись на Энциклопедию «Этнография Беларуси», я загорелась беларускай народной керамикой и посудой и поняла, насколько ограничен у нас словарный запас, когда дело касается посуды - горшок, миска, ваза… а сколько названий придумывали наши предки окружающим их вещам! Вот я и решила делиться полученными знаниями (искренне надеюсь, что это интересно не только мне) и рассказывать про то, что смогла узнать я.
И начала я со спарыша. СпарЫш. Его я сделала на свадьбу своих друзей.
В этом слове больше значения, чем может показаться на первый взгляд.
Традиционно в такой посуде женщины носили еду в поле своим мужьям. Но в спарыше можно увидеть гораздо больше смысла. Это еще и мифологический персонаж достатка, добробыта и счастья. Какие-то подобные функции выполняет домовой, хороший который.
Мне интересно, какие названия для этой посуды есть в других славянских странах? А их наверняка делали и в России, и Украине. если кто-нибудь сможет рассказать, буду признательна.

беларуская народная кераміка

Previous post Next post
Up