пра прыгажосць

Jun 08, 2010 21:13

упасці тварам у безліч зёлак
пачуць як пульсуе зямля
адчуць сувязь
усіх частак
сярод якіх
я
расток
які рос
і ляцеў
і марыў
і забурыўся ў кветкі
тварам
рукамі
каб усёй плоццю адчуць еднасць
гармонію 
у дрэве,
небе
і камяне
якая хвалямі ідзе скрозь мяне
я абяцаю вернасць
я аддаю, што маю
гэтай зямлі
за прыгажосць,
што ўздымае
якая ёсць тым,
што ўсё напаўняе
таемным сэнсам
і ўрастае ў маё сэрца.

інтымны дзеннік

Previous post Next post
Up