Не ў тэме

Sep 10, 2007 00:03

Такое пытанне, я вось нешта выпусціла з поля зроку: чаму свята горада перанесена і адзначаецца ў верасені, калі бітва на Нямізе і першая ўзгадка Мінска была 3 сакавіка?

Leave a comment

Comments 10

ex_asya_17 September 10 2007, 05:28:15 UTC
во-во. мне таксама цікава...
узгадвала падзеі - нешта нічога не згадалася, акрамя бітвы пад Оршай, якая была 8 верасьня...

Reply

latafex September 10 2007, 10:41:23 UTC
ну гэтая бітва дакладна нідзе не ўзгадвалася на свяце=)

Reply

ex_asya_17 September 10 2007, 11:11:04 UTC
ну дык так яно і ё =) ёў!

Reply


bezymov September 10 2007, 06:30:04 UTC
Так зручней - бульбу ўсе выкапалі - давай гуляць...

Reply

latafex September 10 2007, 10:42:20 UTC
не, калі так, то трэба было яшчэ крыху пазней) не?

Reply

bezymov September 10 2007, 15:59:08 UTC
У Маскве бульбу не капаюць.
Таму там на тыдзень раней.
Во.

Reply


smilka September 10 2007, 12:26:55 UTC
Вось і мяне ўсё жыцьцё цікава. Напэўна, гэта адзін з традыцыйных парадоксаў нашага грамадзтва: у нас з датамі ўвогуле цяжкавата. Як, напрыклад, і Дзень незалежнасьці.

Reply


safonas September 10 2007, 23:57:38 UTC
А калі сьвята было прымеркаванае да 3 ліпеня (дзень вызваленьня Менску ад акупантаў), пытаньняў не было? :)

Мне падабаюцца такія нявінныя пытаньні! Яны набліжаюць нас да краіны, "дзе назвы вуліц маюць сэнс, і сьвяты маюць сэнс..."

Reply

latafex September 11 2007, 09:36:07 UTC
тады хоць падстава была
а тут толькі бітва пад Оршай - неяк ну зусім левая=)

Reply


raimoranta September 14 2007, 20:24:53 UTC
Ды ўсё проста! Бо ўвесну святкаваць халодна надта, а да таго ж праз 5 дзён 8 сакавіка, а ўвосень святаў амаль няма ніякіх!

Reply


Leave a comment

Up