(Untitled)

May 20, 2009 17:57

Бываюць іншыя дні,

Калі ўнутры

Вялікай вільготнай рыбінай б’ецца

Сэрца.

Цягне тванню з-пад кожных дзвярэй

І з-пад кожных павекаў,

Цвіллю зацягвае зрэнкі і вокны суседзяў зверху.

Тонкія стрэлкі аеру

Пускаюць свае карані

Ў ванным пакоі.

Калі хочацца кавы з ванільным цукрам,

А табе прапануюць «кофе»,

І дождж за вакном усё ліецца.

І ( Read more... )

Leave a comment

Comments 6

cvetnayakapusta May 20 2009, 15:03:59 UTC
уу, як хораша, у мяне нейкі падобны настрой, а тут верш пра скерца!.. дзякуй табе, даражэнькая!

Reply

licvinka May 22 2009, 13:08:02 UTC
калі ласка, калі ўгадала)

Reply


z_dyht May 20 2009, 18:40:29 UTC
Застаецца адно перажыць
Гэтую рыбіну
У сабе

:) прыгожа. Ці знайсьці рыбака;)

Reply

licvinka May 22 2009, 13:09:29 UTC
не, тут ні рыбак, ні Рыбак - ніхто не вылавіць, толькі першы варыянт)

Reply


ave2000 May 20 2009, 20:38:54 UTC
Прыгожа!

Reply

licvinka May 22 2009, 13:10:07 UTC
)))

Reply


Leave a comment

Up