Да ночы грызла чужыя вершы -
І не здзіўляйся, мая самота -
Дабранач таму, хто ня вытрываў першы,
Згубіўшы нітку сваёй адзіноты.
Згубіўшы нітку майго маналогу,
Згубіўшыся ў нетрах маіх лябірынтаў,
Ды што пра мяне - патрывай нядоўга,
Мая самота, яшчэ хвілінку.
Пабудзь хоць крышку маёй самотай,
У цябе занурыцца як у падушку,
І ціха-ціха, амаль употай
Расказваць
(
Read more... )