Жонка прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які адбывае пакаранне -пяць гадоў і два месяцы пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму - за знойдзеныя ў яго пяць патронаў, непакоіцца за лёс мужа.
“Інфармацыі пра лёс мужа няшмат, - сказала яна “Народнай Волі”. - Дакладна ведаю, што яго змясцілі ў ізалятар, дзе ён і абвясціў галадоўку супраць такога рашэння адміністрацыі. Выпусціць яго адтуль павінны былі яшчэ 26 лістапада, але ці выпусцілі, я не ведаю - у калоніі мне такой інфармацыі не даюць... Не ведаю таксама, ці спынілася ягоная галадоўка”.
Вядома, што ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі №5. Там ён не ідзе на супрацоўніцтва з адміністрацыяй і дапамагае іншым зняволеным пісаць скаргі, абараняючы свае правы.
Народная Воля