У мяне на стале ляжыць
DVD дыск Марціна Скарсэзэ і Rolling Stones "Shine A Lite"
Пасьля таго як схадзіў на яго ў кіно, перапоўнены ўражаньнямі, вырашыў дабыць на DVD. Дарэчы, хто яшчэ не сьцягаўся паглядзець гэты фільм-канцэрт - вельмі рэкамендую. Шчыра кажучы не магу нават узгдаць пасьля якога жывога канцэрту мяне так пёрла і каўбасіла.
А яшчэ, па
парадзе спадара
skryppa я такі рзжыўся на
CD Бадзі Гая "Skin Deep".
Праўды у lossless фармаце, сьцягнуты з нэту. (Даруй мне дзядька Бадзі) Бо нашыя мудакімузычныя крамы яго ня маюць, хоць альбом і выйшаў у летку. Дядзька Бадзі паліць напоўніцу. Сёньня ішоўскакаў на працу з плэерам у вушах, ня кісла палохаючы мінакоў. "Show Me The Money", "That's My Home" мяне ад іх проста дах зносіць. А "Every Time I Sing The Blues" і "Skin Deep" проста ачумелыя лірычныя трэкі. Карацей дзядзька Бадзі спонсар майго сёньняшняга добрага настрою.
З.Ы. Ён, дарэчы, на канцэрце Ролінгаў запальвае з песьняй пра шампань і касячок.