пішу хутчэй для сябе, даўно трэба хоць каротка ў словах сфармуляваць свае ўнутраныя перажыванні)
Апошнім часам чамусьці асабліва шмат думаецца аб "судьбах" свету і грамадства постмадэрновай эпохі (я лічу, амаль сінанімічнай заняпадку). У чымсці заняпадку, у чымсці ўздыму, канешне.. Але ж калі ўзяць навукова-тэхнічную ды кампутарную сферы, у якіх здараюцца прарыў за прарывам.. ну а да чаго яны вядуць, што яны прарываюць?)) Няўжо сапраўды кожнае новае прыстасаванне, асабліва ў накірунку аўтаматызацыі і спрошчвання штодзённых працэсаў, няўжо яно паляпшае людзей ці робіць эфектыўным вызвалены час?
Маё ўражанне (а таксама выснова некаторых навукоўцаў і філёсафаў, з якой я схільная з большага пагадзіцца) ад сённяшніх працэсаў - "ампутацыя" (як у
М.Маклюэна) унутранага чалавечага патэнцыялу, перанясенне яго ў знешнія рэчы. Апрача аўтаматызацыі дзеянняў
гаджэтамі - засяроджванне сябе вялікай колькасцю матэрыяльных рэчаў. Апошняе, канешне, і прычына, і вынік кансумерызму-спажывецтва і арыентаванай на яго бясконцай вытворчасці, не зацікаўленай у перспектывах 10-20-гадовай будучыні (з закладзенымі яшчэ пазаўчора праблемамі).
Дык гэта я да чаго... як быць? Як супакоіцца, ведаючы, што людзі не тое каб не ведаюць ці не здагадваюцца аб існых праблемах.. проста не маюць жадання дзейнічаць інакш. Я разумею ЧАМУ так адбываецца, але не разумею, што мне рабіць:) Ці трэба проста пазбавіцца жадання (чытай: прывязанасці) паляпшаць свет
Нікога ж не прымусіш чагосці шчыра жадаць. Напэўна, трэба, захоўваючы сваю шчырасць у дзеяннях, ненавязліва выступаць гэткім "узорам", гледзячы на які каму-небудзь проста захочацца змяняцца? Не насоджваць свае погляды і спосабы, але рабіць гэта так, каб такі лад жыцця быў прывабным :)
Добра мне, пачала трывожна, скончыла аптымістычна і зматывавана :)
АЛЕ пісаць-та пачала на іншай падставе. Ёсць у мяне іншая трывога - за безліч праўдаў-няпраўдаў, якімі мы кіруемся, штосці робячы ці даказваючы. Сёння амаль немагчыма знайсці крытэр даставернасці, даверыцца нейкай крыніцы, ды нават першакрыніцы. Я пераконваюся, што ўсё пішуць усё ж такі людзі, як гэта не дзіўна. І калі інфармацыя не тычыцца рэглямэнтаваных ды тэхнічных запісак, то яна мее магчымасць у рознай ступені інтэрпрэтавацаа аўтарам.
Гісторыя, рэлігія, дыетычныя мэтады, тэхніка бегу.. паўсюль рознае і супярэчнае. У спрэчках кожны кіруецца тым, што паспеў прачытаць, але ж лічыць праўдай менавіта сваё
Ай )))
Здаровы скептыцызм, які дае права на жыццё чаго заўгодна, але ні з чым цалкам і поўнасцю не згаджаецца, гэта, напэўна выхад.. хаця з боку гучыць не вельмі, мне самой нават не вельмі падабаецца.
Вельмі не стае пэўнага пункту гледжання, пры ўсім разуменні, што адсутнасць супярэчнасці (іх адзінства і барацьбы) - пазіцыя даволі абмежаваная і яшчэ больш далёкая ад праўды, чам тая самая "невызначанасць"